Беларуская Служба

Кастынг: У Драматычным тэатры Варшавы набіраюць беларусак у праект «Маці. Хор на час вайны!»

13.12.2022 16:54
Фонд «ХОР ЖАНЧЫН» у партнёрстве з Драматычным тэатрам Варшавы запрашае 17, 18, 19 снежня 2022 г. на кастынг на п’есу Марты Гурніцкай: «МАЦІ. ХОР НА ЧАС ВАЙНЫ»
:         .
Кастынг: У Драматычным тэатры Варшавы набіраюць беларускак у праект "Маці. Хор на час вайны!"https://teatrdramatyczny.pl/ankieta-polska?fbclid=IwAR2ycWizjeai7Zd8gPue-8O8oDkVPQ-10vtSEwpK8ZbXPZ2OcCTRBesfs0E

Кастынг адбудзецца ў сядзібе Драматычнага тэатра ў Варшаве ў Палацы Культуры і навукі.

Запрашаюцца жанчыны з досведам мігрантаў і бежанцаў з краін, пацярпелых ад расійскага імперыялізму, у т.л. з Беларусі і Украіны. А таксама хлопцы з досведам мігрантаў і бежанцаў.
Запрашаюцца УСЕ жанчыны з творчым вопытам і без, незалежна ад узросту і валодання польскай мовай.
Да кастынгу патрэбная простая падрыхтоўка:
- любімая песня
- загавор або рыфма
- два прыдуманыя і два газетныя сказы пра «вайну» і два пра «мір»
- рэцэпт любімай стравы
- адказ на пытанне: што б вы хацелі сказаць «Захаду»?

Кастынг будзе праводзіцца на ўкраінскай, беларускай, расійскай, польскай мовах. Падчас кастынгу будзе прысутнічаць перакладчык з украінскай, беларускай і расійскай моваў. У залежнасці ад ведання мовы можна падрыхтаваць частку свайго выступу на польскай мове.

Рэпетыцыі праекта будуць адбывацца па пятніцах, суботах і нядзелях з канца студзеня 2023 года ў Драматычным тэатры ў Варшаве. Праца над спектаклем пачнецца ў красавіку 2023 года і працягнецца да канца чэрвеня 2023 года. Пасля прэм'еры запланаваныя замежныя гастролі ў 2023 і 2024 гадах.
Зацікаўленыя жанчыны, калі ласка, запоўніце далучаную анкету і дашліце яе на info@chorkobiet.pl да 15 снежня 2022 г.
👉 СПАСЫЛКА НА анкету https://teatrdramatyczny.pl/ankieta-polska

ХОР ТЭАТР – гэта арыгінальная форма тэатра, створаная Мартай Гурніцкай. Работа над наступнымі праектамі носіць эксперыментальны і працэсуальны характар. Палітычныя партытуры хору ўяўляюць сабой калаж культурных тэкстаў, якія закранаюць важныя сацыяльныя і палітычныя тэмы.

Спектакль стане сумеснай вытворчасцю Фундацыі «ХОР ЖАНЧЫН», Драматычнага тэатра ў Варшаве, Тэатра імя Максіма Горкага ў Берліне, Тэатра Le Maillon у Страсбургу, Фестывалю Roma-Europe у Рыме і фестывалю SPRING у Утрэхце.