Размову цалкам слухайце ў далучаным файле!
Цяпер на чале «Беларусьфільма» Юрый Аляксей, экс-кіраўнік Гарадзенскага абласнога кінавідэапракату і ідэолаг са стажам. Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, прадстаўляючы новага гендырэктара піша пра яго як пра «моцнага гаспадарніка». А сам Юрый Аляксееў кажа, што «Хто б што ні казаў, але кіно – гэта ў першую чаргу ідэалогія. Яно здымаецца не для таго, каб забаўляць, а для таго, каб трансліраваць пэўныя погляды і ідэі гледачам».
Кінакрытык Тарас Тарналіцкі заўважае, што агульныя працэсы палітызацыі краіны закранулі і «Беларусьфільм»
– «Беларусьфільм» і раней займаўся дзяржаўнай прапагандай. Пасля пратэстаў 2020 года там таксама прайшлі «чысткі», хаця студыя не выходзіла цэнтралізавана на пратэст. Наколькі я ведаю, супрацоўнік КДБ цяпер там сочыць за адміністрацыйным працэсам. Цяпер там маюць намер займацца стварэннем прапагандысцкага кантэнту, не толькі ігравога, але і дакументальнага, мультыплікацыйнага.
Тарас не думае, што бліжэйшым часам нашу інфармацыную прастору накрые хваля адборнага прапагандысцкага кіно. Як прыклад, расійская стужка «Сведка» гэтага года пра «спецыяльную ваенную аперацыю ва Украине», вайну, правалілася ў пракаце ў Расіі.
– Як мы бачым па фільму «Сведка», такія стужкі з'яўляюцца, але як бачым па пракату, па якасці промакампаній, гэта нікому асабліва нецікава ні ў Расіі, ні ў Беларусі. Прапаганда таксама не падключылася да прома гэтай расійскай стужкі, у адрозненні ад таго, як цяпер спрабуюць пераканаць, што ўсе пайшлі глядзець «На другім беразе». Я б сказаў так: грошы на прапагандысцкае кіно ёсць, але вялікага жадання ў людзей яго здымаць няма. Усе хочуць здымаць уласнае кіно ці проста цікавае кіно. Я б сказаў, што нічога страшнага пакуль у гэтай прапагандзе няма, у адрозненне ад савецкага перыяду 1920-ых, калі з’явіўся кірунак авангарду, было шмат сапраўды таленавітых людзей у сферы. Цяпер людзі больш прагматычныя, яны хочуць проста зарабіць, адпрацаваўшы тэму. І мы бачым, што гэта цікава толькі тым, хто замаўляе тэму – адміністрацыя прэзідэнта, прадстаўнікам улады, нейкім чыноўнікам. Гэта тычыцца і Беларусі, і Расіі. Каб гэта карысталася попытам, патрэбная якасная прапаганда, пакуль яе не бачна.
Што такое якасная прапаганда ў мастацкім кіно? Калі ідэі не падаюцца ў лоб. Як прыклад, кінакрытык згадвае расійскую стужку 2018 года «Т-34», якая пазіцыянуецца як патрыятычны блокбастар і падае ідэю, што вайна – гэта не страшная з’ява, а захапляльны гераізм.
Разважаючы пра новую стужку «На другім беразе» пра падзеі 1925 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі, кінакрытык звяртае ўвагу на відавочны недахоп у рабоце – блытанасць сюжэту, вялікую колькасць герояў
– Праблема і папярэдніх фільмаў «Беларусьфільма» у тым, што яны ствараюцца ў двух фарматах – для пракату і для тэлеэкрана. Там шмат сюжэтных ліній, шмат персанажаў, і з-за гэтага цяжка зразумець што адбываецца на экране.
вх