Беларуская Служба

Расія палохала Захад холадам, а цяпер сама замярзае

13.01.2024 14:24
Пакуль Крэмль пагражаў холадам Украіне і Захаду, па-сапраўднаму мерзнуць толькі жыхары расійскіх гарадоў.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/ANATOLY MALTSEV Dostawca: PAP/EPA.

Слоўнік сучаснай рускай мовы папоўніўся яшчэ адным эўфемізмам. Да «хлопков», «пазаштатных сходаў боепрыпасаў» ды іншага «негатыву» дадалася «карэкціроўка параметраў у цеплавым пункце». Такім чынам расійскія СМІ тлумачаць холад у кватэрах жыхароў РФ.

Аднак падобнага кшталту «навіны» мала грэюць расіян. Да замерзлых з пачатку тыдня падмаскоўных гарадоў дадаліся цяпер Пенза, Находка ды Уладзівасток. У ноч на 11 студзеня мерзнуць пачалі Новасібірск, Саратаў і Валгаград.

Тлумачыцца гэта проста: для Крамля цяпер прыярытэтам з'яўляецца абнаўленне састарэлых савецкіх практык, а не электрасетак. А яшчэ — «знішчэнне энергетычнай інфраструктуры Украіны ўсімі відамі зброі». На другім месцы — імітацыя аднаўленне таго, што самі расіяне  знішчылі на акупаваных украінскіх землях.

Крыніца: Цэнтр стратэгічных камунікацый