Беларуская Служба

Ад гэтага падатку Польшча не зможа адкруціцца

22.04.2024 14:33
Польшча з'яўляецца адной з нямногіх дзяржаў, у якой няма падатку на аўтамабіль.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Toby_Parsons/pixabay.com/CC0

Насуперак заявам старшыні Сейма Шымона Галоўні, ураду Дональда Туска не ўдасца адмовіцца ад падатку для ўладальнікаў аўтамабіляў. На гэты падатак пагадзіўся папярэдні ўрад Матэвуша Маравецкага перад Еўрапейскай камісіяй, калі дамаўляўся пра Нацыянальны план аднаўлення, піша Gazeta Wyborcza.

Польшча з'яўляецца адной з нямногіх дзяржаў, у якой няма падатку на аўтамабіль. У адпаведнасці з пагадненнямі папярэдняга ўрада, з 2026 года дзяржава павінна абкладаць падаткам уладальнікаў аўто з рухавіком унутранага згарання. Сума падатку будзе вызначацца паводле выхлапных газаў аўтамабіля. Прадугледжана, што падатак будзе спаганяцца падчас рэгістрацыі машыны. Асноўным будзе прынцып "забруджваеш - плаціш".

Увядзенне гэтага падатку прывязанa да экалагічных крытэрыяў i з'яўляецца ўмовай выплаты для Польшчы грошай з Нацыянальнага плану аднаўлення ЕС. Урад Дональда Туска спрабаваў адкруціцца ад гэтага падатку, замяніць яго больш лёгкім зборам, аднак Еўракамісія на гэта не гатова пагадзіцца, паведамілі выданню Gazeta Wyborcza праінфармаваныя крыніцы аўтамабільнага сектара, якія пажадалі заставацца ананімнымі.

яс

Аборты, пенсійны ўзрост і эканоміка. Як Польшча падзяляецца надвое і што з гэтым рабіць

15.03.2024 11:59
Польшча сутыкнецца з тымі ж праблемамі, што і высокаразвітыя краіны: старэнне грамадства, клопат пра старых і недахоп працоўнай сілы.

Беларускія прадпрымальнікі перавялі ў Еўрасаюз амаль 9 тыс. кампаній

10.04.2024 09:08
Пік пераезду прыйшоўся на 2022 год, калі Расія напала на Украіну.