Беларуская Служба

Кіраўнік дыпламатыі ЕС: Дзверы Грузіі ў ЕС могуць зачыніцца

24.06.2024 12:33
У выпадку сурʼёзнага пагаршэння сітуацыі і, напрыклад, фальсіфікацыі восеньскіх выбараў, Еўракамісія прапанавала прыпыніць бязвізавы рэжым і працэс уступлення Грузіі ў ЕС.
Ілюстрацыйнае фотаScreenshot z Youtube/Euronews

Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль перасцярог грузінскі ўрад ад парушэння дэмакратычных стандартаў. Апошнім часам улады Тбілісі крытыкавалі за прыняцце рэпрэсіўнага закона аб замежных агентах на ўзор расійскага. Жазэп Барэль прыгразіў прыпыніць падрыхтоўку да перамоваў аб сяброўстве закаўказскай краіны ў супольнасці:

- За гэта заплаціць грузінскі народ. Грамадзяне панясуць наступствы, калі еўрапейская перспектыва будзе абмежаваная ці нават адменена. Гаворка ідзе пра сур'ёзныя рэчы. Калі сітуацыя не палепшыцца, дзверы ў Еўрасаюз будуць зачынены.

Еўрапейская камісія накіравала ў краіны ЕС прапановы па санкцыях супраць Грузіі. Для пачатку Брусэль прапанаваў прыпыніць фінансаванне еўрапейскіх праектаў у Грузіі, а таксама прыпыніць візіты і сустрэчы на ​​высокім узроўні.

У выпадку ўзмацнення рэпрэсій у Грузіі ёсць прапанова ўвесці санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў грузінскіх уладаў і ўплывовых палітыкаў, а таксама прыпыніць вайсковую падтрымку. У выпадку сурʼёзнага пагаршэння сітуацыі і, напрыклад, фальсіфікацыі восеньскіх выбараў, Еўракамісія прапанавала прыпыніць бязвізавы рэжым і працэс уступлення Грузіі ў ЕС.

эж

Еўрапейскія палітыкі накіраваліся з місіяй у Грузію

13.05.2024 10:35
Пасыл паездкі выразны: «закон аб замежных агентах» не супадае з пазіцыяй ЕС па справе свабоды і дэмакратыі.