Вядома пра 13 загінулых, сярод якіх і дзеці, дзясяткі параненых людзей.
«Свет можа сысці на ўікэнд, але вайна не робіць выходных», — заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Ён падкрэсліў: маўчанне Амерыкі і іншых краін толькі іграе на руку Пуціну.
Намеснік кіраўніка МЗС Украіны Андрэй Сібіга дадаў: «Калі ўвесь свет заклікае спыніць забойствы, Пуцін загадвае нанесці яшчэ больш удараў, нападаў і забойстваў дзяцей. Свет павінен ціснуць на Расію, каб яна пагадзілася на гэта і неадкладна спыніла забойствы».
Паветраныя сілы паведамляюць, што Расія запусціла 298 дронаў рознага тыпу і 69 ракет. Пад абстрэлы патрапілі Кіеў і Кіеўская воблаць, Харкаў, Канатоп, Сумы і Тэрнопаль, Мікалаеў, Жытомірская вобласць (тут загінулі трое дзяцей 8, 12 і 17 гадоў), Хмяльніцкая вобласць.
Гэтай ноччу і раніцай расіяне выпусцілі амаль 300 ударных дронаў 69 ракет па розных гарадах Украіны.
вх