Дональд Трамп падпісаў выканаўчы загад, які забараняе грамадзянам 12 краін Афрыкі, Блізкага Усходу і Цэнтральнай Амерыкі ўезд у Злучаныя Штаты. Прэзідэнт ЗША спаслаўся на праблемы нацыянальнай бяспекі.
Гэты выканаўчы загад з'яўляецца паўторам падобнай забароны, уведзенай Трампам падчас яго першага тэрміну. Указ, падпісаны прэзідэнтам, цалкам забараняе ўезд у ЗША грамадзянам Афганістана, Бірмы, Чада, Рэспублікі Конга, Экватарыяльнай Гвінеі, Эрытрэі, Гаіці, Ірана, Лівіі, Самалі, Судана і Емена. Прэзідэнт ЗША таксама ўвёў частковыя абмежаванні для грамадзян Бурундзі, Кубы, Лаоса, Сьера-Леонэ, Тога, Туркменістана і Венесуэлы.
Выканаўчы загад прадугледжвае выключэнні для асоб, якія пастаянна пражываюць у ЗША, або тых, чый уезд адпавядае нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў.
«Прэзідэнт Трамп выконвае сваё абяцанне абараніць амерыканцаў ад небяспечных замежных суб'ектаў, якія хочуць прыехаць у нашу краіну і нанесці нам шкоду», — напісала прэс-сакратар Белага дома Эбігейл Джэксан.
Падчас свайго першага тэрміну Дональд Трамп увёў забарону на ўезд у Злучаныя Штаты жыхарам больш чым дзясятка мусульманскіх краін. Яна была адменена прэзідэнтам Джо Байдэнам у 2021 годзе.
ав