Слухайце сюжэт
У Старым Ляўкове каля Нараўкі Беласточчыне прайшлі журналісцкія майстар-класы «Сустрэчы Зоркі». Гэта штогадовыя заняткі для дзяцей і моладзі, што вывучае беларускую мову ў розных школах Беласточчыны. Іх арганізуе Тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва».
— Сёлета ў нас юбілей - трыццаць гадоў - кажа ініцыятарка майстар-класаў - рэпартажыстка і журналістка «Нівы» Ганна Кандрацюк-Свярубская.
Вынікі працы моладзі падчас «Сустрэч Зоркі» будуць публікавацца ў «Зорцы» - дзіцячым дадатку да беластоцкай «Нівы». За трыццаць гадоў праз майстар-класы прайшлі многія журналісты, дзеячы культуры ды актывісты беларускай меншасці ў Польшчы.
ХХХ-годдзе журналісцкім майстар-класаў «Сустрэчы Зоркі», Старое Ляўкова, лістапад 2025, фота: Зміцер Косцін