«Мы ў двух кроках ад заканчэння вайны», — заявіў спецыяльны пасланнік ЗША ў справах Украіны і Расіі генерал Кіт Келаг. Пасланнік станоўча ацаніў план мірнага ўрэгулявання, падрыхтаваны пасля кансультацый Вашынгтона з Масквой.
У інтэрв’ю Fox News Келаг падкрэсліў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «завершыць вайну ва Украіне»:
«Ён давёў нас да пункту, пра які ў войску кажам, што апошнія дзесяць метраў да мэты — самыя цяжкія. Мы цяпер прыкладна на апошніх двух метрах. Мы амаль дасягнулі мэты. Прадстаўлены 28-пунктовы план. Праца над ім працягнецца цягам усяго наступнага тыдня, каб пераканацца, што мы дасягнём канчатковага выніку. Я думаю, што гэта магчыма. Нам таксама трэба падрыхтаваць дадатковыя дакументы, каб забяспечыць гарантыі бяспекі», — паведаміў Келаг.
28-пунктавы план, падрыхтаваны Вашынгтонам пасля кансультацый з Масквой, прадугледжвае, між іншым: перадачу часткі тэрыторый Украіны пад кантроль Расіі; абмежаванне асабовага складу Узброеных сіл Украіны; адмову Украіны ад намаганняў атрымаць членства ў НАТА.
Група амерыканскіх сенатараў заявіла, што дзяржсакратар ЗША назваў гэты план «прапановай расійскага боку», а не амерыканскай ініцыятывай. У адказ сенатар Марка Рубіа паведаміў у X, што «мірная прапанова была распрацаваная Злучанымі Штатамі».
iar/эж