Польшча разглядаецца як адзін з магчымых гарантаў бяспекі Украіны. Пра гэта паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі плануе наведаць Варшаву ў пятніцу, 19 снежня.
Візіт супадае з рашэннем урада Дональда Туска перадаць Украіне 14 знішчальнікаў МіГ-29, якія вычарпалі свой эксплуатацыйны рэсурс, а таксама пэўную колькасць знятых з узбраення штурмавікоў Су-22. Як адзначае газета, у падобных выпадках — напрыклад, падчас перадачы F-16 Нідэрландаў — Уладзімір Зяленскі прымаў самалёты асабіста.
Адначасова працягваюцца перамовы паміж Украінай і ЗША адносна магчымасці перамір’я на фронце. Кіеў настойвае на неадкладным спыненні агню ўздоўж усёй лініі фронту і атрыманні гарантый бяспекі ад Вашынгтона. Паводле выдання, такія гарантыі маглі б быць замацаваныя двухбаковым пагадненнем, ратыфікаваным Кангрэсам ЗША, пры ўдзеле Польшчы як аднаго з гарантаў.
эж