Беларуская Служба

У Вялікапольшчы створаць базу для паліцэйскіх дронаў

18.03.2026 18:04
Паліцэйскія будуць асвойваць выкарыстанне дронаў у розных сітуацыях — ад аператыўных дзеянняў да выратавальных аперацый.
Ілюстрацыя Фото: pixabay.com

У Вялікапольшчы плануюць стварыць спецыялізаваную базу дронаў для паліцыі. Побач з Гродзіскам-Вялікапольскім з’явіцца навучальны цэнтр для аператараў беспілотнікаў і сэрвісная інфраструктура.

Паліцэйскія будуць асвойваць выкарыстанне дронаў у розных сітуацыях — ад аператыўных дзеянняў да выратавальных аперацый. Навучанне арганізуюць у супрацоўніцтве з калегамі з Осла, Нарвегія.

Як адзначыў камендант паліцыі Вялікапольскага ваяводства генерал Томаш Ольчык, дроны стануць непасрэднай падтрымкай для патрулёў. Яны будуць абсталяваныя камерамі з магчымасцю анлайн-трансляцыі на пульты дзяжурных, што значна пашырыць функцыянальнасць абстаялвання.

Будаўніцтва цэнтра пакуль не пачалося, аднак праект ужо знаходзіцца на фінальнай стадыі. У паліцыі Польшчы падкрэсліваюць, што беспілотнікі ўсё часцей выкарыстоўваюцца пры пошуку зніклых людзей, правядзенні выратавальных аперацый, ахове масавых мерапрыемстваў і фіксацыі правапарушэнняў.

iar/эж