У Расіі пашыраюцца збоі ў працы інтэрнэт-сэрвісаў: нестабільна функцыянуюць сайты банкаў, дзяржаўных устаноў і анлайн-крам. Пра гэта паведамляюць незалежныя расійскія медыя.
Карыстальнікі скардзяцца, што ў розныя дні не могуць здзейсніць плацяжы, скарыстацца інтэрнэт-банкінгам або атрымаць доступ да сэрвісаў дзяржаўных паслуг. Часам таксама недаступныя сайты дастаўкі і электроннай камерцыі.
Праваабаронцы мяркуюць, што Крэмль можа тэставаць сцэнары частковага адключэння краіны ад глабальнага інтэрнэту. У той жа час незалежныя эксперты адзначаюць, што праблемы могуць быць звязаныя з празмернымі абмежаваннямі, якія ўлады ўвялі ў сетцы.
Паводле іх, серверная інфраструктура незаўсёды спраўляецца з такім узроўнем кантролю. Акрамя таго, улады РФ імкнуцца абмежаваць выкарыстанне замежных мэсанджараў, каб узмацніць кантроль над абменам інфармацыяй унутры краіны.
iar/эж