Беларуская Служба

Расіяне масава сутыкаюцца з праблемамі доступу да інтэрнэту

08.04.2026 13:03
Карыстальнікі скардзяцца, што ў розныя дні не могуць здзейсніць плацяжы, скарыстацца інтэрнэт-банкінгам або атрымаць доступ да сэрвісаў дзяржаўных паслуг.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Thomas Ulrich from Pixabay/CC0

У Расіі пашыраюцца збоі ў працы інтэрнэт-сэрвісаў: нестабільна функцыянуюць сайты банкаў, дзяржаўных устаноў і анлайн-крам. Пра гэта паведамляюць незалежныя расійскія медыя.

Карыстальнікі скардзяцца, што ў розныя дні не могуць здзейсніць плацяжы, скарыстацца інтэрнэт-банкінгам або атрымаць доступ да сэрвісаў дзяржаўных паслуг. Часам таксама недаступныя сайты дастаўкі і электроннай камерцыі.

Праваабаронцы мяркуюць, што Крэмль можа тэставаць сцэнары частковага адключэння краіны ад глабальнага інтэрнэту. У той жа час незалежныя эксперты адзначаюць, што праблемы могуць быць звязаныя з празмернымі абмежаваннямі, якія ўлады ўвялі ў сетцы.

Паводле іх, серверная інфраструктура незаўсёды спраўляецца з такім узроўнем кантролю. Акрамя таго, улады РФ імкнуцца абмежаваць выкарыстанне замежных мэсанджараў, каб узмацніць кантроль над абменам інфармацыяй унутры краіны.

iar/эж