— Вядома, гэта выклікае заклапочанасць, калі грубыя нейкія вокрыкі раздаюцца, але гэта не выклікае нейкай панікі з боку прэзідэнта Лукашэнкі. Ён падыходзіць да гэтага вельмі спакойна, ураўнаважана, узважана, — сказаў Уладзімір Пуцін.
Ён таксама выказаў падзяку Аляксандру Лукашэнку за намаганні ва ўкраінскім урэгуляванні і, у прыватнасці, дапамогу ў абмене палоннымі.
Пуцін дадаў, што беларускі палітык гатовы ўсяляк падтрымліваць вырашэнне канфлікту ва Украіне мірнымі сродкамі.
— Я ўпэўнены, што, калі дойдзе справа калісьці да перамоваў, мы можам выкарыстоўваць беларускія магчымасці. Я ведаю пазіцыю Аляксандра Рыгоравіча. Ён гатовы ўсяляк падтрымліваць усё, што накіравана на вырашэнне спрэчных пытанняў мірнымі сродкамі, — сказаў Пуцін.
Нагадаем, 19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Мінску трэба дэмантаваць рэтранслятары, якія дапамагаюць Расіі карэктаваць удары беспілотнікаў па тэрыторыі Украіны.
Зяленскі даў тыдзень на іх дэмантаж, папярэдзіўшы, што ў адваротным выпадку Украіна можа ліквідаваць гэтыя абʼекты самастойна.
24 чэрвеня Уладзімір Зяленскі заявіў, што, згодна з дакладам галоўнакамандуючага ВСУ і разведкі, рэтранслятары спынілі працу на тэрыторыі Беларусі з 22 чэрвеня.
яс