Перамовы ў Абу-Дабі паміж Украінай, Расіяй і ЗША завяршыліся без прарыву. Чаму не ўдалося дасягнуць дамоўленасцяў і якую ролю ў перамовах адыгрываюць Еўропа і НАТА? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць госці новага выпуску праграмы «Палітычнае люстэрка» — журналісты Юры Ліхтаровіч і Аксана Колб.
Таксама ў выпуску — замах у Кракаве і хваля дэзінфармацыі пасля яго, Марш незалежнасці ў Варшаве, палітычныя супярэчнасці ў Польшчы і гісторыі беларусаў, якія загінулі ў вайне Расіі супраць Украіны. Асобная ўвага — прычынам, з якіх беларусы едуць ваяваць на баку Расіі.