Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча закупляе сотні карэйскіх танкаў і гаўбіц. Украінскія эксперты звярнулі ўвагу на тэмпы паставак

16.11.2026 13:42
Асабліва важна, што частку тэхнікі будуць вырабляць непасрэдна ў Польшчы. 
 2
Танк К2 Mike Mareen/ Shutterstock

Польшча завяршае чарговы этап маштабнага пераўзбраення арміі: у краіну прыбыла апошняя сёлета партыя паўднёвакарэйскай цяжкай тэхнікі. Яна ўключае некалькі дзясяткаў танкаў K2 Black Panther і самаходных гаўбіц K9 Thunder.

Як паведамляюць польскі партал Forsal.pl і ўкраінскі ваенны партал Militarnyi, асаблівую ўвагу аналітыкаў прыцягнулі хуткасць паставак і маштабы польскіх заказаў.

Паводле ўкраінскіх экспертаў, Варшава ўжо атрымала ўсе 180 танкаў K2 паводле першай дамовы, завяршыўшы пастаўкі яшчэ ў лістападзе 2025 года. Другая дамова, падпісаная ў жніўні 2025-га, прадугледжвае закупку яшчэ 180 машын. Першыя 28 прыбылі ў Польшчу сёлета ў жніўні.

Асабліва важна, што частку тэхнікі будуць вырабляць непасрэдна ў Польшчы. З другой партыі 64 танкі атрымаюць адаптаваную версію K2PL. Пры гэтым 61 машыну плануюць сабраць на прадпрыемстве Bumar-Łabędy, а толькі тры першыя ўзоры — у Паўднёвай Карэі.

Не менш маштабная праграма закупкі артылерыі. Польшча ўжо атрымала 212 самаходных гаўбіц K9A1 паводле першай дамовы 2022 года.

Наступны кантракт, заключаны ў снежні 2023-га, прадугледжвае яшчэ 152 гаўбіцы: шэсць K9A1 і 146 мадэрнізаваных K9PL.

Такім чынам, дзве дамовы ахопліваюць 364 артылерыйскія сістэмы, а танкавыя заказы — 360 машын. Для Польшчы гэта не толькі ўзмацненне арміі, але і магчымасць развіваць уласную абаронную прамысловасць.

эж