Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Брытанец, паранены падчас тэракту ў Кракаве, выпісваецца са шпіталя і вяртаецца на радзіму

18.11.2026 18:12
Гары Марчант атрымаў гэтую навіну ў свой дзень нараджэння. 18 лістапада яму спаўняецца 20 гадоў.
 , ,
Гары Марчант, брытанец, паранены падчас тэракту ў Кракавекрыніца: gofundme.com

Малады чалавек быў паранены 7 лістапада на Галоўнай плошчы Кракава (Rynek Główny). Цяпер яго сям'я рыхтуе перавозку ў Вялікабрытанію на машыне хуткай дапамогі.

Пра выпіску паведаміла маці Гары, Фрэн Талбат. Яна назвала гэта найлепшым падарункам на дзень нараджэння і падзякавала ўсім, хто дапамог сям'і.

На дабрачынны збор для Гары ўжо паступіла больш за 21 тысячу фунтаў, у тым ліку ад шматлікіх ахвярадаўцаў з Польшчы. Грошы пойдуць на транспартаванне маладога чалавека ў Вялікабрытанію і яго далейшую рэабілітацыю.

Выдаткі на лячэнне ў польскім шпіталі ўжо пакрытыя. Сям'я раней таксама падзякавала польскім ратавальнікам, медыкам і жыхарам краіны за дапамогу і падтрымку.

IAR/яс