Беларуская Служба

Краіны Еўрапейскага Звязу і Еўрапарламент узгаднілі новы бюджэт

19.11.2019 12:53
Агульная сума выдаткаў будзе складаць 153,6 мільярда еўра, што на 3,4 % больш, чым летась.
Siedziba Komisji Europejskiej w Brukseli
Siedziba Komisji Europejskiej w Brukselidimitrisvetsikas1969/pixabay

Еўрапейскі парламент і прадстаўнікі 28 краін членаў Еўразвязу дасягнулі ўвечары ў панядзелак, 18 лістапада, пагаднення аб бюджэце супольнасці на 2020 год. Паступлення ў бюджэт складуць 168,7 млрд еўра. Гэта на 1,5 % больш у параўнанні з бюджэтам 2019 года. Узгодненая сума фінансавых паступленняў з'яўляецца кампрамісам паміж патрабаваннем Еўрапарламента (171 мільярд еўра) і пажаданнямі краін-плацельшчыкаў (166,8 млрд).

Агульная сума выдаткаў будзе складаць 153,6 мільярда еўра, што на 3,4 % больш, чым летась.

У новым бюджэце павялічаны выдаткі на абарону клімату, на барацьбу з беспрацоўем сярод моладзі і на пашырэнне лічбавых тэхналогій. У той жа час на 85 мільёнаў еўра паменшаны памер дапамогі кандыдату на ўступленне ў ЕЗ – Турцыі.

Камісар Еўрапейскага Звязу па бюджэце Гюнтэр Этынгер заявіў, што новы бюджэт перанакіруе рэсурсы ў тыя вобласці, дзе яны асабліва неабходныя. Паводле дадзеных агенцтва dpa прадстаўнікі Нямеччыны, паступленні з якой складаюць больш чым чвэрць еўрапейскага бюджэту, назвалі асноўнымі фінансавы дакумент на 2020 год «добрым кампрамісам».

Між тым яшчэ не выключаны варыянт «жорсткага брекзіта», які, як сцвярджаюць эксперты, можа прывесці да недахопу 16,5 мільярдаў еўра ў бюджэце аб’яднанай Еўропы. Паводле дадзеных брусельскага аналітычнага цэнтру Bruegel, у выпадку выхаду Вялікабрытаніі з складу ЕЗ без пагаднення, адной толькі Нямеччына павінна будзе да канца 2020 года дадаткова ўнесці ў бюджэт супольнасці 4,2 млрд еўра.

паводле dw.com/эж