Правядзенне выбараў у цэлым не прывяло да значнага росту рэпрэсій у Беларусі, што было адзначана намі як станоўчы факт, заяўляюць прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», аб чым паведамляецца на сайце ПЦ «Вясна».
Праваабаронцы адзначаюць, што ў перыяд пасля заканчэння выбараў былі распачатыя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні больш чым дваццаці актыўных удзельнікаў пратэстных мірных акцый, якія адбываліся ў Мінску ў перыяд выбарчай кампаніі.
Пераслед праходзіць у дачыненні да грамадзянаў, якія непасрэдна прымалі ўдзел у выбарах у якасці кандыдатаў у дэпутаты, давераных асобаў і сябраў ініцыятыўных груп.
«У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», выказваем свой пратэст і патрабуем ад уладаў Рэспублікі Беларусь неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў апазіцыйных партый і рухаў», - адзначаецца ў высновах справаздачы па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
яс