Першыя палякі, якія жывуць у ЗША, ужо прагаласавалі на выбарах прэзідэнта Польшчы. Нагадваем, у ЗША галасаванне адбываецца выключна па пошце і сёння мінае тэрмін адпраўкі выбарчых бюлетэняў у выбарчыя акругі за мяжой.
Магчымасць запаўнення выбарчага бюлетэня да дня выбараў звязаная з працэдурай галасавання за мяжой. Каб голас быў сапраўдным, бюлетэнь павінен трапіць у выбарчую акругу да суботы, 27 чэрвеня.
„Консульства пачало адпраўляць пакеты ў сераду. Я атрымала свой бюлетэнь у пятніцу. Гэта значна прасцей. Можам прагаласаваць, калі вам выгадна,” - сказала ў інтэрв'ю Польскаму радыё Яланта Сантоцка (Jolanta Santocka) - адзін з амаль 13 тысяч польскіх выбаршчыкаў, зарэгістраваных у Чыкага.
У ЗША дзейнічаюць 10 выбарчых акругаў. Падлік галасоў пачнецца 27 чэрвеня, а 21.00 мясцовага часу. У адпаведнасці з выбарчым календаром, тады мінае тэрмін галасавання на выбарах прэзідэнта Польшчы. Бюлетэні, якія будуць дасланыя ў выбарчыя ўчасткі пасля гэтага часу, не будуць разглядацца.
аз