Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

30 гадоў таму ў Беларусі прынялі Дэкларацыю аб суверэнітэце

27.07.2020 10:22
Да 1996 года менавіта 27 ліпеня адзначалі Дзень незалежнасці Беларусі. 
nz zdjęcie ilustracyjne
n/z zdjęcie ilustracyjne Shutterstock.com / Yerchak Uladzimir

30 гадоў таму, 27 ліпеня 1990-га, Вярхоўны савет БССР прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце рэспублікі, нагадвае "Еўрарадыё". Тады Беларусь рэальнай незалежнасці не атрымала, паколькі СССР праіснаваў яшчэ паўтара года. Аднак дакумент заклаў асновы сучаснага дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь.

25 жніўня 1991 года, пасля паразы путчу ГКЧП, дэпутаты прламента надалі Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона. Гэта быў яшчэ адзін крок да незалежнасці. Праз некалькі месяцаў у Віскулях у Белавежскай пушчы лідары Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі знакамітыя пагадненні, якія скасоўвалі Савецкі Саюз. Наша краіна стала незалежнай дзяржавай.

Да 1996 года менавіта 27 ліпеня адзначалі Дзень незалежнасці Беларусі. Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў перанос яго на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх акупантаў у 1944 годзе.

эж