У Парыжы сёння апошні, трэці дзень фестывалю польскіх кінафільмаў «Кінапольшча». Мерапрыемства адбываецца ў 13-ты раз, яго ладзіць Польскі інстытут у Парыжы.
У цэнтры французскай сталіцы, у кінатэатры «Арлекін» праходзіць паказ польскіх кінакарцін, якія атрымалі прызы між іншым на фестывалях у Гдыні ды Быдгашчы. Галоўная мэта фестывалю – пазнаёміць французаў з польскай кінематаграфіяй, паколькі сучасныя польскія фільмы не заўсёды маюць магчымасць трапіць у масавы распаўсюд у Францыі.
Арганізатары прадбачылі таксама сустрэчы з гледачамі. Гэта самыя розныя людзі – з аднаго боку французы розных пакаленняў, з іншага боку эмігранты з Польшчы ды асобы з польскімі каранямі, – адзначыла дырэктар Польскага інстытуту ў Парыжы Анна Білас.
нг