Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпендый за пропускі заняткаў

16.10.2020 16:39
Пастанова набыла моц пасля афіцыйнага апублікавання, то бок 15 кастрычніка.
Rubel białoruski
Rubel białoruski Shutterstock.com

Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпендый за пропускі заняткаў без уважлівых прычын, вынікае з сумеснай пастановы Міністэрстваў фінансаў і адукацыі Беларусі, паведамляе Радыё «Свабода».

Як вынікае са зменаў, унесеных у пастанову, калі студэнт на працягу месяца прапусціць больш за 10 гадзін навучальных заняткаў без уважлівых прычын, яго пазбавяць стыпендыі на месяц, нават калі ён будзе мець станоўчыя аднакі па ўсіх прадметах.

Раней, каб атрымаць стыпендыю, дастаткова было мець станоўчыя адзнакі па ўсіх прадметах.

Пастанова набыла моц пасля афіцыйнага апублікавання, то бок 15 кастрычніка.

вс