У 10.00 адкрыўся ў Мінску Сусветны кангрэс беларусаў.
Аднак мерапрыемства пачалося апоўначы прывітаннем з Велінгтона ў Новай Зеландыі.
Кангрэс праходзіць у рэжыме онлайн і працягнецца да 2.00 ночы мінскага часу ў нядзелю.
Абмяркоўваюцца пытанні сістэмы аховы здароўя, навукі, прафсаюзаў, культуры, спорту і шмат іншых. Сярод 100 выступоўцаў - Святлана Ціханоўская і старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.
Аляксандра Герасіменя, плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка, старшыня Фонду спартыўнай салідарнасці, выказала словы падзякі арганізатарам кангрэсу - беларусам з Аўстраліі, Канады і Літвы.
- Сёння мы бачым, як дыяспары з сарака краін свету аб'ядналіся для падтрымкі беларусаў. Мы кожны дзень бачым, як вы памагаеце нашым бастуючым работнікам, студэнтам, адлічаным з універсітэтаў, як вы выносіце вотумы недаверу нашым дыпламатам і асабіста Макею.
Палітолаг Павал Усаў будзе мадэратам панэля «Каардынацыйная рада ў пытаннях і адказах»:
- У гэтым панэлі будзе ўдзельнічаць Павал Латушка, сябра Прэзідыума Каардынацыйнага савета і таксама старшыня Народнага антыкрызіснага кіравання, сябра Прэзідыума КС Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі, кіраўнік страйкаму МТЗ і Алаксандр Дабравольскі галоўны дарадчык Святланы Ціханоўскай. Будзем абмяркоўваць далейшы лёс і дзейнасць Каардынацыйнага савету і як гэтая дзейнасць будзе сумяшчацца з дзейнасцю Святланы Ціханоўскай і нядаўна створанага Народнага антыкызіснага кіравання, ці не зʼяўляецца гэта канфліктам інтарэсаў.
Гэтая панэльная дыскусія пачынаецца а 17 гадзіне беларускага часу.
яс