Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украсці паролі да акаўнтаў – гэта вельмі проста

04.12.2020 13:00
Важная не столькі тэхналогія, колькі чалавек, які з'яўляецца слабым звяном.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneElle Aon/shutterstock

Палітыкі ўсё часцей паведамляюць, што іх акаўнты ў сацсетках трапілі пад кантроль кіберзлачынцаў. Крадзеж пароляў да акаўнтаў – гэта вельмі проста, нават не трэба быць добрым хакерам, – піша Dziennik Gazeta Prawna.

Апошнім часам розныя польскія палітыкі паведамляюць, што хтосьці перахапіў іх акаўнт у сацсетках. Гэта здарылася, між іншым, з палітыкамі партыі «Права і справядлівасць» Марэкам Кухціньскім і Камілем Душакам. На акаўнце Душака павілася інфармацыя, што ў яго новая, прыгожая сакратарка, «калегі будуць зайздросціць», а пазней пачалі з’яўляцца здымкі напалову аголенай жанчыны. Дэпутат казаў, што нехта здзейсніў узлом на яго акаўнт.

У чым прычына такіх здарэнняў? Як заявіў калісьці самы вядомы хакер на свеце Кевін Мітнік, тут важная не тэхналогія, а чалавек, які з'яўляецца слабым звяном. Гэта пацвярджае хаця б спіс самых папулярных пароляў, які публікуе кожны год кампанія NordPass. З соцень мільёнаў пароляў самым папулярным аказаўся самы просты – 123456, на другім месцы – 123456789. Узлом такога акаўнту ў хакера займае літаральна хвіліну.

У пастку простых пароляў трапляюць нават самыя важныя палітыкі свету. У галіне кібербяспекі яны бываюць такімі ж мала граматнымі, як і звычайныя жыхары. Бывае і так, што калі карыстальнік прыдумае больш складаны пароль, то пазней карыстаецца ім у шматлікіх месцах. На думку спецыялістаў, калі ўзламаць Facebook або Twitter нялёгка, то зрабіць гэта з сайтам нейкай маленькай крамы – вельмі проста. А калі карыстальнік мае адны і тыя ж паролі ў многіх месцах, то можна імі пазней карыстацца ўсюды.

нг