«Песні абуджэння» – рэпартаж Аліцыі Петручук і Змітра Косціна з Польскага Радыё Беласток атрымаў Grand Prix у агульнапольскім конкурсе Краёвай рады радыяфоніі і тэлевізіі.
Гэта не толькі расповед пра беларускую рэвалюцыю 2020 году. Гэта таксама роздумы пра беларускі народ, яго складаную гісторыю і актуальную сітуацыю. Гэта рэпартаж пра беларусаў, якія абудзіліся, а ў гэтым абуджэнні не апошнюю ролю адыгралі песні, якія беларусы маюць для кожнай нагоды.
З аўтарамі размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыё