81-я цырымонія ўручэння прэміі „Оскар”, 2009 год.Автор: BDS2006 (talk) - I created this work entirely by myself., CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8109739
Польская капрадукцыя „Аіда”у рэжысерыі Ясмілы Жбаніч была намінавана на прэмію „Оскар” у катэгорыі: „Лепшы міжнародны фільм”. Сярод намінантаў апынуўся таксама паляк Дарыюш Вольскі за здымкі да фільма „News of the World”.
„Аіда” („Quo vadis, Aida?”) – гэта капрадукцыя дзевяці краін, у тым ліку Польшчы, якую на прэмію вылучыла Босніяй і Герцагавіна. Польскім прадзюсарам фільма з’яўляецца Эва Пушчыньска. Стужка расказвае пра разню ў Срэбраніцы ў 1995 годзе.
У выпадку аператара-пастаноўшчыкa Дарыюша Вольскага – гэта першая ў яго кар'еры намінацыя на „Оскара”.
Нагадваем, лаўрэаты прэміі „Оскар” Амерыканскай акадэміі кінамастацтва будуць абвешчаныя 25 красавіка. У гэтым годзе статуэткі будуць уручаны ў 93-i раз.
аз