Беларуская Служба

Цяпер пераводы ў калоніі змогуць рабіць толькі сваякі

18.07.2021 14:40
Марына Адамовіч прааналізавала змены ў крымінальна-выканаўчы кодэкс.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTunatura/Shutterstock

Жонка палітвязня Міколы Статкевіча перагледзела закон, якім іх уносілі, але які не друкаваўся ў адкрытым доступе.

З важнага для грамадства: цяпер пераводы ў калоніі змогуць рабіць толькі сваякі. Прымаць ці не пераводы ад «іншых асоб», будзе вырашаць начальнік. У кніжнай бандэролі можна будзе дасылаць толькі падручнікі і навучальныя дапаможнікі. Мастацкую літаратуру зняволены здолее толькі сам замаўляць з кнігарняў за свой кошт.

Калі ёсць непагашаны іск, то зняволенаму могуць пакінуць толькі 10% ад заробку і «іншых даходаў», астатняе забяруць. Палепшыліся матэрыяльныя магчымасці непоўнагадовых і ўзрасла для іх колькасць спатканняў.

У КВК сярод абавязацельстваў дзяржавы з'явілася забяспечванне зняволеных сродкамі гігіены. Раней таксама існавалі нормы, зацверджаныя Саветам міністраў, якія ігнараваліся ніжэй стаячым выканаўцамі.
Затое зʼявілася прыпіска, што нормы зацвярджае СМ «па ўзгадненню з прэзідэнтам».

Амаль усё згаданае ўступіла ў сілу месяц назад. Гэта тлумачыць вернутыя з калоніі пераводы «не ад сваякоў».

Для СІЗА, і для тых, у дачыненні да каго прысуды не ўступілі ў сілу, пакуль нічога не памянялася. Грошы, бандэролі і пасылкі можа дасылаць любы чалавек.

яс