Амерыканская кансалтынгавая кампанія IP3 Corporation стане галоўным дарадцам ZE PAK у развіцці атамнай энергетыкі ў Польшчы. Першы невялікі рэактар СМР павінен быць пабудаваны не пазней за 2030 год, піша «Rzeczpospolita». Амерыканцы павінны дапамагчы ў распрацоўцы плана, які дазволіць «хутка і эфектыўна» ўвесці атамную энергію ў Польшчу.
Інвестарамі з'яўляюцца мільярдэры Зыгмунт Соляж і Міхаіл Солаваў. Паводле іх, без таннай і чыстай энергіі Польшчу чакае катастрофа. Чым раней Польшча атрымае доступ да атамнай энергіі, тым лепш для яе жыхароў і эканомікі, – кажа Зыгмунт Соляж.
Кошт пабудовы ўсіх шасці рэактараў SMR ацэньваецца прыкладна ў 4,8 млрд. еўра. Першы рэактар будзе пабудаваны не пазней за 2030 год, а наступныя з перыядычнасцю штогод, кажуць мільярдэры ў інтэрвʼю выданню «Rzeczpospolita».
Абодва падкрэсліваюць, што ў наступным дзесяцігоддзі неабходна пачаць спыненне працы вялікай колькасці вугальных электрастанцый, агульнай магутнасцю каля 7,2 ГВт. Гэты прабел павінен запоўніць атам. Яны пераконваюць, што іх праект не зʼяўляецца канкурэнцыяй, а толькі дадаткам да плана ўрада па стварэнні атамнай энергіі.
ав