Падчас візіту ў Нью-Ёрку на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау сустрэнецца з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Інфармацыю аб планаванай сустрэчы пацвердзіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Лукаш Ясіна(Łukasz Jasina). Сустрэча звязана з тым, што ў наступным годзе Польшчы будзе старшынстваваць у Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе:
-Гэта адна з найважнейшых падзей для нашай дыпламатыі і міністр Рау сустракаецца з кіраўнікамі дыпламатыі розных краін, у тым ліку, з тымі, якія выконваюць важную ролю ў Еўропе і з’яўляюцца важнымі пастаяннымі членамі Савета Бяспекі. АБСЕ патрабуе такіх сустрэч.
Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы не выключыў, што падчас сустрэчы будуць узнятыя таксама іншыя пытанні.
Міністр Збігнеў Рау пагаварыць таксама з кіраўнікамі дыпламатыі Егіпта, Сірыі, Славакіі і Францыі.
IAR/аз