Беларуская Служба

Збігнеў Рау: Польшча павольна, але эфектыўна фарміруе міжнародную думку адносна крызісу на мяжы з Беларуссю

23.11.2021 09:14
У сувязі з гібрыдным нападам на ўсходнюю мяжу Польшчы ўрад распачаў дыпламатычны наступ.
Zbigniew Rau zapewnił, że polityka Polski wobec Białorusi pozostaje niezmienna.
Zbigniew Rau zapewnił, że polityka Polski wobec Białorusi pozostaje niezmienna. PAP/Paweł Supernak

Польшча павольна, але эфектыўна фарміруе міжнародную думку адносна крызісу на мяжы з Беларуссю. Кіраўнік польскага МЗС Збігнеў Рау адзначыў, што цяпер гэта найважнейшая задача польскай дыпламатыі.

- Такім чынам мы ўплываем на дзеянні Еўрапейскага Саюза і накладанне новых санкцыяў супраць Беларусі. Мы таксама ўздзейнічаем на пазіцыю НАТА і на бліжэйшым паседжанні міністраў замежных справаў у Рызе будзе абмяркоўвацца сітуацыя на ўсходнім флангу НАТА.

Збігнеў Раў гібрыдную вайну Лукашэнкі абмяркуе сёння з румынскімі ўладамі. А прэм'ер-міністр Маравецкі ў бліжэйшыя дні наведае больш за дзясятак еўрапейскіх краін, каб паразмаўляць з іх лідарамі аб крызісе на ўсходняй мяжы Еўрасаюза.

У нядзелю кіраўнік урада наведаў Эстонію, Літву і Латвію, а сёння едзе ў Венгрыю.

яс