Беларуская Служба

Намеснік старшыні Памежнага камітэта кантраляваў штурм польскай мяжы

14.12.2021 17:33
"Гэта адназначна паказвае, што гаворка ідзе пра гібрыдную аперацыю, якая выходзіць далёка за рамкі пытанняў арганізацыі міграцыйнага шляху".
,   - ,    -, 16 . -      (   )
Фота, зробленае на польска-беларускай мяжы, на памежным пераходзе Кузніца-Брузгі, 16 лістапада. Генерал-маёр Раман Подлінеў стаіць у цэнтры (апрануты ў чорную куртку)Крыніца: gov.pl

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што нападам мігрантаў на польскую мяжу 16 лістапада кіраваў намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, генерал-маёр Раман Подлінеў:

-На наш погляд, прысутнасць гэтак высокапастаўленага асобы падчас гэтага штурму паказвае маштабы уцягвання беларускіх сіл ў гэтыя дзеянні. Гэта адназначна паказвае, што гаворка ідзе пра гібрыдную аперацыю, якая выходзіць далёка за рамкі пытанняў арганізацыі міграцыйнага шляху.

16 лістапада адбылася масавая спроба прарыву беларуска-польскай мяжы каля пераходу Кузніца. Польскія памежнікі вымушаныя былі ўжыць слезацечны газ і вадамёты. На апублікаваным Жарынам здымку бачны Подлінеў, які назірае за ўсім, стоячы каля агароджы. Паводле польскіх спецслужбаў, побач з імі знаходзіліся іншыя беларускія сілавікі.

iar/эж


80 чалавек незаконна спрабавалі перасекчы польска-беларускую мяжу

14.12.2021 10:14
Ціск мігрантаў памяншаецца.