Беларуская Служба

Эдуард Бабарыка больш за 18 месяцаў за кратамі

18.12.2021 16:03
У адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам гэта максімальны тэрмін, на працягу якога можна ўтрымліваць асобу пад вартай падчас папярэдняга следства.
Аўдыё

З моманту затрымання Эдуарда Бабарыкі мінула ўжо 18 месцаў і адзін дзень. У адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам гэта максімальны тэрмін, на працягу якога можна ўтрымліваць асобу пад вартай падчас папярэдняга следства. Эдуарда павінныя былі вызваліць 17 снежня, але на волю ён так і не выйшаў, піша Telegram-канал Віктара Бабарыкі. Адвакаты вязня не каментуюць сітуацыю ў сувязі з падпіскай аб неразгалошванні.

Эдуарда Бабарыку затрымалі разам з бацькам Віктарам 18 чэрвеня 2020-га. Эдуард быў кіраўніком штабу Віктара Бабарыкі. Бацька і сын і прызаныя палітычнымі вязнямі рэжыму Лукашэнкі.

эж

У КДБ засталося менш за месяц, каб перадаць справу Эдуарда Бабарыкі ў пракуратуру

24.11.2021 16:55
Эдуард Бабарыка быў затрыманы разам з бацькам 18 чэрвеня 2020 года.