Беларуская Служба

Неўзабаве ўкраінцы могуць атрымаць доступ да месца падзення ракеты ў Польшчы

17.11.2022 09:30
У Пшэвадаве знаходзіцца польска-амерыканская следчая група. 
Службы ў Пшэвадаве PAP/Wojtek Jargiło

Украінцы папрасілі доступ да месца следства ў Пшэводаве, калі абодва бакі – польскі і амерыканскі – пагодзяцца, і наколькі я ведаю, не будзе пярэчанняў з амерыканскага боку, украінцы могуць неўзабаве атрымаць такі доступ, заявіў у чацвер кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Якуб Кумах.

«Ніхто не абвінавачвае Украіну ў тым, што яна свядома бамбавала польскую тэрыторыю», – падкрэсліў ён у эфіры TVN24.

Кумах дадаў, што «сёння ёсць шмат прыкмет таго, што адна з ракет, выпушчаная для збіцця расійскай ракеты, не патрапіла ў цэль, механізм самаліквідацыі не спрацаваў і гэтая ракета, на жаль, прывяла да трагедыі». «Мы будзем чакаць голасу Украіны, яе аргументаў», – папярэдзіў Кумах.

На пытанне, якія доказы ёсць у Польшчы ў гэтай справе, кіраўнік БМП сказаў, што «доказамі з'яўляюцца рэшткі ракеты, глыбіня варонкі». «Эксперты вызначаюць кірунак, з якога прыляцела ракета, нават колькасць спажытага паліва, а значыць, і зону, з якой яна магла быць запушчана. Гэта толькі канстатацыя тэхнічнага факту», – сказаў Кумах.

Ён адзначыў, што на месцы знаходзіцца польска-амерыканская следчая група. Украінцы прасілі даць доступ да месца расследавання. «Калі абодва бакі пагодзяцца, і, наколькі я ведаю, не будзе пярэчанняў з амерыканскага боку, такі доступ можа быць неўзабаве прадастаўлены», – сказаў Кумах. «Калі ў следчай групы не будзе ніякіх заўваг на тэхнічным узроўні, то, верагодна, не будзе прычын адмаўляць украінцам», – дадаў ён.

Кіраўнік БПМ падкрэсліў, што «Украіну ніхто не абвінавачвае». «Украінцы не вінаватыя ў тым, што ў савецкай тэхніцы не спрацаваў нейкі механізм самазнішчэння, што ім прыйшлося выкарыстоўваць гэтую тэхніку для абароны сваёй тэрыторыі, а можа быць, і нашай», – сказаў ён.

У сераду прэзідэнт Украіны, размаўляючы з журналістамі аб выбуху ў Польшчы, заявіў, што няма сумневаў, што гэта была не ўкраінская ракета. Уладзімір Зяленскі адзначыў, што абапіраўся на данясенні, якія яму падалі вайскоўцы.

ав/РАР

Улады запэўніваюць у падтрымцы семʼі асобаў, якія загінулі ў выніку інцыдэнту з ракетамі

16.11.2022 16:51

NATO сачыла за ўчорашнімі падзеямі і было гатовае да адбіцця магчымага нападу на Польшчу

16.11.2022 17:45
Саюзныя сілы, зыходзячы з тэхнічных параметраў, ацанілі, што падзенне ракеты не было наўмысным нападам Расіі на Польшчу. Гэта быў няшчасны выпадак.