«Беларусь дэ-факта кажа: перастаньце супраціўляцца і дазвольце Расіі дабіць вас», – пракаментаваў дарадца прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк, адказваючы на чарговы заклік Мінска да «неадкладных перамоваў» з Масквой. «Беларусь ускосна ўдзельнічае ў вайне на баку Расіі. Гэта значыць, што краіна актыўна і нават агрэсіўна зацікаўленая ў паразе Украіны», – заявіў Падаляк у Telegram, нагадаўшы, што Беларусь «дзеліцца з Расіяй, каб забіваць украінцаў», сваёй ваеннай інфраструктурай і грамадзянскай, тэрыторыяй, паветранай прасторай, палігонамі, складамі зброі – «вялікі ілжывы міратворац», піша Dziennik.pl.
У сераду Будапешт наведаў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік. Гэта першы за доўгі час візыт беларускага высокапастаўленага чыноўніка ў краіну ЕС. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, якія былі прызнаныя фальсіфікаванымі, такія кантакты паміж ЕС і Мінскам былі замарожаныя. У лютым Мінск наведаў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта.
Алейнік заклікаў у Будапешце да «неадкладнага спынення агню і мірных перамоваў». Ён таксама заявіў, сярод іншага, што адказнасць за вайну нясуць «ЗША і іх сатэліты», а Мінск і Будапешт «стаяць на баку міру».
вх