Беларуская Служба

Польшча зноў была прымушаная падняць у паветра баявыя самалёты

26.05.2025 08:40
Праз расійскую ракетную атаку па Украіне, польскія вайскоўцы таксама правялі неспакойную ноч.
F-16
F-16Foto: Shutterstock.com/Albert Beukhof

Аперацыі польскай і хаўрусніцкай авіяцыі ў паветранай прасторы Польшчы завершаныя, паведаміла раніцай Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл. Гэтыя дзеянні былі праведзеныя з-за начных нападаў расіян на Украіну.



«У сувязі са зніжэннем узроўню пагрозы расійскіх авіяўдараў па тэрыторыі Украіны аперацыя польскіх і хаўрусніцкіх ВПС у паветранай прасторы Польшчы была спыненая, а разгорнутыя сілы і сродкі вярнуліся да стандартнай аператыўнай дзейнасці. Паведамляем, што парушэнняў паветранай прасторы Польшчы не было», — гаворыцца ў заяве Аператыўнага камандавання.



«Гэта была чарговая ноч павышанай гатоўнасці польскіх і хаўрусніцкіх сістэм і інтэнсіўнай службы жаўнераў Войска Польскага, якія пастаянна сочаць за сітуацыяй на тэрыторыі Украіны і знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці для забеспячэння бяспекі польскай паветранай прасторы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У выніку абстрэлаў па ўсёй Украіне за мінулыя выходныя загінулі 13 чалавек, у іх ліку трое дзяцей, больш за 50 атрымалі раненні.

аз

Страшная ноч для Украіны — расіяне масіравана абстралялі гарады. 13 загінулых, дзясяткі параненых

25.05.2025 10:29
Гэтай ноччу і раніцай расіяне выпусцілі амаль 300 ударных дронаў 69 ракет па розных гарадах Украіны.