Швейцарыя надасць «імунітэт» Пуціну, калі ён прыме ўдзел у мірнай канферэнцыі
Швейцарыя надасць Уладзіміру Пуціну «імунітэт», калі ён прыме ўдзел у мірнай канферэнцыі, заявіў міністр замежных спраў Швейцарыі Ігнацыа Касіс.
Касіс абвясціў, што ўрад Швейцарыі ў мінулым годзе ўстанавіў «правілы надання імунітэту асобе, на якую распаўсюджваецца міжнародны ордар на арышт». Імунітэт надаецца, «калі асоба прысутнічае на мірнай канферэнцыі, а не па асабістых прычынах», падкрэсліў ён.
17 сакавіка 2023 г. Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Пуціна ў сувязі з незаконнай дэпартацыяй дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расію.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў у панядзелак пасля перамоў з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі, што ён рыхтуе сустрэчу паміж прэзідэнтам Украіны і Пуціным для спынення вайны. Пасля гэтага адбудзецца яшчэ адна трохбаковая сустрэча з ім.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу LCI, што сустрэча паміж прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і Пуціным павінна адбыцца ў Еўропе. Ён прапанаваў Жэневу ў якасці месца правядзення перамоў, сцвярджаючы, што Швейцарыя зʼяўляецца нейтральнай краінай.
PAP/вх