Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: песня, запісаная ў 60-ыя гады, але актуальная і цяпер

11.09.2025 17:56
Кампазіцыю спявалі розныя выканаўцы.
  -   Strachy na Lachy.
Кшыштаф Грабоўскі - вакаліст групы Strachy na Lachy.Shutterstock.com/Dziurek

На гэты раз я хачу вам прадставіць кампазіцыю, тэкст якой быў напісаны больш за паўстагоддзя таму, але яна сёння як ніколі актуальная, калі за мяжой Польшчы, у вельмі блізкай краіне ідзе вайна.

Арыгінальную версію гэтай песні выконваў Эдмунд Фэтынг (Edmund Fetting), але гэта было даўно, паколькі песня першы раз прагучала ў 1963 годзе. Яна была часткай гукавой дарожкі кінафільма «Права і кулак» (Prawo i pięść). У фільме, які часам называюць польскім вестэрнам, расказвалася пра наладжванне жыцця пасля вайны на так званых «ziemiach odzyskanych» — вернутых землях, гэта значыць, тэрыторыі, якую Польшча атрымала ў выніку дамоў паміж саюзнікамі — дзяржавамі, што перамаглі фашысцкую Германію.

Кампазіцыю, акрамя Фэтынга, выконвалі самыя розныя выканаўцы — як гурты, так і салісты. А я выбрала версію ў выкананні групы Strachy na Lachy. Гэта польскі гурт, заснаваны ў 2002 годзе па ініцыятыве Кшыштафа «Грабажа» Грабоўскага і Анджэя «Козака» Казакевіча. Абодва музыкі раней гралі ў легендарным гурце Pidżama porno, але хацелі стварыць нешта новае, што дазволіла б адысці ім ад чыста панкавага гучання. Так нарадзіўся калектыў, які хутка стаў вядомым у Польшчы.

Гурт некалькі разоў змяняў сваю назву, пакуль у канцы канцоў не замацаваўся варыянт Strachy na Lachy (strach — гэта як страх, так пудзіла, Lachy — так у простанароддзі называюць палякаў). Іх музыка цяжка паддаецца адназначнай класіфікацыі. Яна спалучае альтэрнатыўны рок, гарадскі фолк, элементы рэгі, а таксама паэтычныя тэксты з глыбокім сацыяльным падтэкстам. Грабоўскі вядомы тым, што яго песні часта закранаюць вострыя праблемы грамадства, але пры гэтым застаюцца блізкімі і зразумелымі шырокай публіцы.

Дэбютны альбом гурта выйшаў у 2003 годзе і атрымаў простую назву Strachy na Lachy. Але сапраўдны поспех прыйшоў два гады пазней з кружэлкай Piła tango і песнямі, што зрабілі гурт вядомым.

Сёння Strachy na Lachy — гэта ўжо не проста музычны калектыў, але і важная частка польскай альтэрнатыўнай сцэны, музыка для тых, хто хоча і падумаць, і падпяваць разам. А вашай увазе кампазіцыя пад назваю «Перад тым, як устане дзень» (Nim wstanie dzień). Аўтар верша — Агнешка Асецка, кампазітар — Кшыштаф Камэда.

Ze świata czterech stron,

z jarzębinowych dróg,
gdzie las spalony,
wiatr zmęczony,
noc i front,
gdzie nie zebrany plon,
gdzie poczerniały głóg,
wstaje dzień.

Słońce przytuli nas
do swych rąk.
I spójrz: ziemia aż ciężka od krwi,
znowu urodzi nam zboża łan,
złoty kurz.

Przyjmą kobiety nas
pod swój dach.
I spójrz: będą śmiać się przez łzy.
Znowu do tańca ktoś zagra nam.
Może już
za dzień, za dwa,
za noc, za trzy,
choć nie dziś.

Chleby upieką się w piecach nam.
I spójrz: tam gdzie tylko był dym,
kwiatem zabliźni się wojny ślad,
barwą róż.

Dzieci urodzą się nowe nam.
I spójrz: będą śmiać się, że my
znów wspominamy ten podły czas,
porę burz.
Za dzień, za dwa,
za noc, za trzy,
choć nie dziś,
za noc, za dzień,
doczekasz się,
wstanie świt.

З усяго свету, з чатырох бакоў, з рабінавых дарог, дзе лес спалены, вецер стомлены, ноч і фронт, дзе не сабраны ўраджай, дзе пачарнелы глог, падымаецца дзень. Сонца прытуліць нас да сваіх рук. І паглядзі: зямля, аж цяжкая ад крыві, зноў народзіць нам палетак збожжа, залаты пыл. Жанчыны прымуць нас пад свой дах. І паглядзі: будуць смяяцца праз слёзы. Зноў да танца нехта зайграе нам.

Можа ўжо праз дзень, праз два, праз ноч, праз тры, хоць не сёння. Хлябы спякуцца ў печах нам. І паглядзі: там, дзе толькі быў дым, кветкай загоіцца след вайны, колерам руж. Дзеці народзяцца новыя ў нас. І паглядзі: будуць смяяцца, што мы зноў успамінаем гэты подлы час, часы буры. Праз дзень, праз два, праз ноч, праз тры, хоць не сёння, праз ноч, праз дзень, дачакаешся - узыдзе світанак.

Вось такая простая песня пра пасляваеннае жыццё, якое паўстае з руін. І пераходзім да разгляду тэксту. Пачну з загалоўка, пераклад якога на беларускую мову выглядае даволі грувасткім, калі так можна сказаць пра словы. А ўсё з-за маленькай часціцы nim, якая маленькая на польскай мове, але перакладаецца «перад тым, як…» — аж тры словы. Nim — гэта кароткая форма часціцы zanim, якая азначае дакладна тое ж самае — што нейкае дзеянне адбылося або адбудзецца перад іншым дзеяннем.

Usłyszałam jego głos, zanim jeszcze wszedł do pokoju — я пачула яго голас яшчэ перад тым, як ён увайшоў у пакой.

Шмат у вершы метафар: jarzębinowych dróg — рабінавых дарог, wiatr zmęczony — вецер стомлены, złoty kurz — залаты пыл (збожжа). Па-польску пыл — гэта kusz, odkurzyć прапыласосіць падлогу або пасціраць пыл з мэблі, прыбраць пыл, wykurzyć кагосьці — прагнаць.

Dzieci urodzą się nowe nam — па-беларуску мы б сказалі «дзеці народзяцца новыя ў нас».

Za dzień, za dwa — тут у значэнні «праз дзень, праз два». А беларускае «за адзін дзень» — гэта па-польску «w jeden dzień, w ciągu jednego dnia».

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы