Беларуская Служба

Кіт Келаг: Мы ў двух кроках ад заканчэння вайны

23.11.2025 09:53
28-пунктавы план, падрыхтаваны Вашынгтонам пасля кансультацый з Масквой, прадугледжвае, між іншым: перадачу часткі тэрыторый Украіны пад кантроль Расіі.
Кіт КелагFoto: PAP/Marcin Obara

«Мы ў двух кроках ад заканчэння вайны», — заявіў спецыяльны пасланнік ЗША ў справах Украіны і Расіі генерал Кіт Келаг. Пасланнік станоўча ацаніў план мірнага ўрэгулявання, падрыхтаваны пасля кансультацый Вашынгтона з Масквой.

У інтэрв’ю Fox News Келаг падкрэсліў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «завершыць вайну ва Украіне»:

«Ён давёў нас да пункту, пра які ў войску кажам, што апошнія дзесяць метраў да мэты — самыя цяжкія. Мы цяпер прыкладна на апошніх двух метрах. Мы амаль дасягнулі мэты. Прадстаўлены 28-пунктовы план. Праца над ім працягнецца цягам усяго наступнага тыдня, каб пераканацца, што мы дасягнём канчатковага выніку. Я думаю, што гэта магчыма. Нам таксама трэба падрыхтаваць дадатковыя дакументы, каб забяспечыць гарантыі бяспекі», — паведаміў Келаг.

28-пунктавы план, падрыхтаваны Вашынгтонам пасля кансультацый з Масквой, прадугледжвае, між іншым: перадачу часткі тэрыторый Украіны пад кантроль Расіі; абмежаванне асабовага складу Узброеных сіл Украіны; адмову Украіны ад намаганняў атрымаць членства ў НАТА.

Група амерыканскіх сенатараў заявіла, што дзяржсакратар ЗША назваў гэты план «прапановай расійскага боку», а не амерыканскай ініцыятывай. У адказ сенатар Марка Рубіа паведаміў у X, што «мірная прапанова была распрацаваная Злучанымі Штатамі».

iar/эж

Reuters: Лідары ​​Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЕС, Японіі і Канады абмяркуюць прапанаваны план для Украіны

22.11.2025 13:16
Лідары ​​краін ЕС – Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі – і прадстаўнікі ЕС, Японіі і Канады абмяркуюць мірны план ЗША для Украіны. Сустрэча запланавана на палях саміту G20 у Ёханэсбургу, Паўднёвая Афрыка, паведамляе Reuters.