Праваабаронцам вядома пра некалькі выпадкаў, калі беларусы, якія ехалі з Польшчы ў Калінінград, на мяжы сутыкаліся з паглыбленым даглядам і размовай з прадстаўнікамі расійскіх спецслужбаў, паведаміла Вясна.
Учора стала вядома пра допыты на польска-расійскай мяжы, якія масава праводзіліся 7 лістапада.
Сярод іншага, беларусам задавалі пытанні: Чаму выехалі з Беларусі? Чаму доўга не ездзілі ў Беларусь? За каго галасавалі? Ці ўдзельнічалі ў пратэстах? Калі паедзеце ў Беларусь? Калі паедзеце, ці будзеце чысціць тэлефон? Як ставіцеся да канфлікту паміж РФ і Украінай?
Як расказаў беларус, які пражывае ў Польшчы, у гэты дзень ён паехаў у Калінінградскую вобласць. На расійскім баку яго запрасілі ў спецыяльны кабінет, дзе задалі шмат пытанняў.
«З базай нібыта нікога не звяралі, тэлефон не правяралі. Чэргаў на мяжы не было, у кабінет усе заходзілі па аднаму. Затрыманняў пры мне не было. Было ветліва, але вельмі непрыемна».
яс