Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Уладзімірам Зяленскім

12.11.2026 14:19
Сустрэча адбылася ў рамках саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці.
Святлана Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Уладзімірам Зяленскімhttps://t.me/tsikhanouskaya/

Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл перадала ўкраінскаму прэзідэнту словы салідарнасці і падтрымкі ад беларусаў.

— Мы стаім на баку Украіны і ўкраінскага народа. Сёння як ніколі важна ўзмацніць падтрымку Украіны, каб спыніць расійскую агрэсію і дасягнуць справядлівага і трывалага міру, — зазначыла Святлана Ціханоўская. Мір павінен быць на ўмовах Украіны, з надзейнымі гарантыямі бяспекі, якія не дазволяць Расіі напасці зноў. Беларускае пытанне павінна стаць часткай перамоваў пра трывалы мір. Нельга дапусціць, каб Беларусь засталася пад кантролем Расіі або стала суцяшальным прызам для Пуціна. Неабходна вывесці расійскія войскі з Беларусі і аднавіць сапраўдную незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны. Без гэтага не будзе трывалай бяспекі ні для Украіны, ні для ўсяго рэгіёна, — гаворыцца ў паведамленні Офіса Святланы Ціханоўскай.

Беларуская лідарка абмеркавала з Зяленскі ролю рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі і важнасць недапушчэння ўцягвання беларускай арміі ў вайну, пытанні санкцый, а таксама падтрымку беларусаў ва Украіне, у тым ліку вырашэнне праблем з дакументамі і легалізацыяй.

— Мы хочам бачыць Украіну моцнай, незалежнай і мірнай, а Беларусь — свабоднай і дэмакратычнай. Нашы народы заслугоўваюць бяспечнай еўрапейскай будучыні, — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Крыніца: Светлана Тихановская/юл