«Палітычнае люстэрка»Беларуская служба Польскага радыё
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка зноў спрабуе дыстанцыявацца ад вайны супраць Украіны. У інтэрв’ю французскаму Le Point ён адмаўляе сваю датычнасць да наступу на Кіеў. Для каго прызначаная гэтая рыторыка і ці задавальняе яна Маскву? Тым часам у Беларусі пад пагрозай аказваюцца гістарычныя гербы гарадоў з выявай Пагоні, а расійскія ракеты і дроны ўсё часцей залятаюць у Польшчу. Што за гэтым стаіць і як могуць адказаць суседзі? Глядзіце ў новым выпуску «Палітычнага люстэрка» з Паўлам Усавым і Аксанай Колб.