Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Выбары прэзідэнта – гэта толькі пачатак пераменаў

10.08.2020 14:58
Сёлета завяршэнне выбараў не супакоіла палітычныя настроі ў краіне.
Аўдыё
  • Выбары прэзідэнта скончыліся пратэстамі
    9 .
Пратэсты ў Беларусі ўначы 9 жніўня.EPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA

У Беларусі завяршыліся прэзідэнцкія выбары. Афіцыйна перамог – Аляксандр Лукашэнка. Аднак беларускае грамадства ня верыць гэтым лічбам і дамагаецца новых выбараў без Лукашэнкі. Краіна на парозе перамен.

Сёлета завяршэнне выбараў не супакоіла палітычныя настроі ў краіне. Беларускае грамадства не паверыла ў агучаныя ўладамі лічбы 80% перамогі Лукашэнкі на выбарах. У

Сеціве з’явілася мноства здымак з пратаколам з выбарчых участкаў, дзе быў сумленны падлік. Лік пайшоў на сотні. З гэтых пратаколаў вынікае, што Ціханоўская перамагла на выбарах. Гэта сітуацыя ня толькі са сталіцы, але і рэгіёнаў, у тым ліку вёсак.

У сваю чаргу ўлады вуснамі Лукашэнкі заявілі, што пратэсты несапраўдныя, а інспіраваныя звонку. Беларусі – гэта авечкі, якія павінны суцішыцца ды супакоіцца. У адваротным выпадку адказ будзе адэкватны, хай бацькі потым не войкаюць, папярэдзіў Лукашэнка.

Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю ў Беларусі палітолага Паўла Ўсава.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл