У Беларусі завяршыліся прэзідэнцкія выбары. Афіцыйна перамог – Аляксандр Лукашэнка. Аднак беларускае грамадства ня верыць гэтым лічбам і дамагаецца новых выбараў без Лукашэнкі. Краіна на парозе перамен.
Сёлета завяршэнне выбараў не супакоіла палітычныя настроі ў краіне. Беларускае грамадства не паверыла ў агучаныя ўладамі лічбы 80% перамогі Лукашэнкі на выбарах. У
Сеціве з’явілася мноства здымак з пратаколам з выбарчых участкаў, дзе быў сумленны падлік. Лік пайшоў на сотні. З гэтых пратаколаў вынікае, што Ціханоўская перамагла на выбарах. Гэта сітуацыя ня толькі са сталіцы, але і рэгіёнаў, у тым ліку вёсак.
У сваю чаргу ўлады вуснамі Лукашэнкі заявілі, што пратэсты несапраўдныя, а інспіраваныя звонку. Беларусі – гэта авечкі, якія павінны суцішыцца ды супакоіцца. У адваротным выпадку адказ будзе адэкватны, хай бацькі потым не войкаюць, папярэдзіў Лукашэнка.
Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю ў Беларусі палітолага Паўла Ўсава.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл