Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Супраць Лукашэнкі паўстаў увесь народ

17.08.2020 14:45
Беларусь доўгі час заставалася самай савецкай краінай з 15 постсавецкіх рэспублік.
Аўдыё
  • Эксперт пра сітуцыю ў Беларусі
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA

У асноўным таму, што ўлада ў гэтай дзяржаве не змянялася ўжо 26 год. Цяпер тут адбываюцца палітычныя працэсы, якія могуць змяніць краіны, дазволяць ёй развітацца з савецкасцю.

У Беларусі 9 дзень парцягваюцца пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі. Сённяшні дзень пачаўся са звароту Святланы Ціханоўскай, якая заявіла, што гатовая выступіць у якасці нацыянальнага лідара, каб супакоіць сітуацыю ў краіне.

Аляксандр Лукашэнка паспрабаваў выступіць перад рабочымі МЗКЦ, заявіўшы, што ён ніколі не пойдзе на новыя выбары, і абяцаючы разабрацца з міліцэйскім гвалтам. Рабочыя не паверылі яму ды скандзіравалі «Сыходзь». Лукашэнка сышоў.

Рабочыя іншых заводаў выйшлі на вуліцы Мінска. Пачаў фармавацца Нацыянальны забастовачны камітэт, з патрабаваннем спынення міліцэйскага гвалту, вызвалення палітзняволеных ды маніфестантаў, адстаўкі Лукашэнкі ды перадачы ўлады Ціханоўска. Да забастоўкі далучыліся працаўнікі Беларускай тэлевізіі і нават Міністэрства Замежных спраў.

Што адбываецца ў Беларусі ды як можа развівацца сітуацыя? Пра гэта мы размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл