X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

На вуліцы гораду Кельцы выехаў Марсабус

23.08.2019 17:19
Спецыяльны аўтобус рэкламуе Еўрапейскія спаборніцтвы марсаходаў, якія пройдуць 13-15 верасня
    .    -,       .     .    13-15
Першая паездка Марсобуса ў Кельце. Пасажыры былі ўдзельнікамі прэс-канферэнцыі, якая ўрачыста адкрыла маршрут касмічнага транспартнага сродку. Марсобус прасоўвае Еўрапейскі конкурс Марсаходаў. Конкурс адбудзецца 13-15 верасня ў КельцэPAP/Piotr Polak

Спецыяльны аўтобус рэкламуе Еўрапейскія спаборніцтвы марсаходаў, якія пройдуць 13-15 верасня на тэрыторыі Палітэхнічнага Сьвентакшыскага універсітэта ў Кельцах. У мерапрыемстве прымуць удзел 400 маладых канструктараў з усяго свету.

European Rover Challenge (ERC), так гучыць арыгінальная назва гэтага мерапрыемства – гэта прэстыжны конкурс марсіянскіх робатаў, створаных студэнцкімі камандамі. European Rover Challenge – гэта еўрапейская версія вядомага ў свеце конкурсу University Rover Challenge (УРЦ), які праходзіць у ЗША.

Задачай Марсабуса,  на якім можна пракаціцца  па вуліцах Кельцаў, з’яўляецца папулярызацыя ведаў  пра планету Марс. Завадтары акцыі хочуць патлумачыць, чаму місія на гэтую планету патрэбная нам, зямлянам.

У аўтобусе як унутры, так і звонку, колеры, характэрныя для Чырвонай планеты. Унутры размешчана інфармацыя пра Марс, напрыклад, пра тое, што Сонца там заходзіць сінім колерам, альбо, што Марс амаль удвая меншы за Зямлю. Можна таксама даведацца, якія прылады польскіх кампаній ўжо працавалі на Марсе.

Марсабус з’яўляецца часткай рэкламнай кампаніі Еўрапейскага конкурсу марсаходаў, бо арганізатары  мерапрыемства разлічваюць на вялікі грамадзкі рэзананс.

»Марс – гэта не навуковая фантастыка. Гэта вельмі сурʼёзны даследчы напрамак, а таксама сурʼёзны кірунак развіцця польскага касмічнага бізнесу«, – падкрэсліў старшыня Еўрапейскага касмічнага фонду (галоўнага арганізатара Еўрапейскага спаборніцтва марсаходаў) Лукаш Вільчыньскі.

Неўзабаве на тэрыторыю ўніверсітэцкага гарадка ў Кельцах прывязуць зямлю, з якой будзе створана адмысловае поле для спартыўнага спаборніцтва марсаходаў, і гэтае поле будзе нагадваць паверхню Марса.

Еўрапейскі конкурс марсаходаў упершыню быў арганізаваны ў 2014 годзе.

яс/Катажына Баньцэр

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка