X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

13 тысяч надмагілляў выяўлена на могілках на Росе ў Вільні

12.12.2019 10:01
Нацыянальны інстытут польскай культурнай спадчыны за граніцай “Polonika” выдаў кнігу пра могілкі на Росе ў Вільні.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Кніга "Cmentarz Na Rossie w Wilnie".
      Cmentarz Na Rossie w Wilnie  historia, sztuka, przyroda.
Фрагмент афішы прэзентацыі ў Вільні кнігі „Cmentarz Na Rossie w Wilnie – historia, sztuka, przyroda”.Polonika.pl

„Cmentarz Na Rossie w Wilnie – historia, sztuka, przyroda” (“Могілкі на Росе ў Вільні — гісторыя, мастацтва, прырода”) — манаграфія пра некропаль, дзе пахаваны выдатныя грамадска-палітычныя і культурныя дзеячы Польшчы, Літвы і Беларусі, выйшла ў Варшаве ў Нацыянальным інстытуце польскай культурнай спадчыны за граніцай “Polonika”.

„Cmentarz Na Rossie w Wilnie – historia, sztuka, przyroda” — выданне, якое можна назваць унікальным. Яно выйшла сёлета адразу на дзвюх мовах — асобныя тамы па-літоўску і па-польску. Упершыню ў кнізе прадстаўлены супольны літоўска-польскі погляд на могілкі на Росе, вядомыя з 1801 года. Для Беларусі яны важныя як месца пахавання пісьменнікаў Уладзіслава Сыракомлі, Ядвігіна Ш., тут знаходзяцца сімвалічныя магілы бацькоў беларускага нацыянальнага адраджэння Антона і Івана Луцкевічаў, пісьменніка Францішка Аляхновіча, спачываюць астанкі археолага Яўстахія Тышкевіча. А 22 лістапада сёлета былі перапахаваны астанкі ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў на чале з Вінцэнты Канстанты Каліноўскім. Тут жа пахавана сэрца польскага лідара Юзафа Пілсудскага, разам з целам яго маці. На могілках спачывае Ёнас Басанавічус, патрыярх літоўскага нацыянальнага адраджэння.

Магдалена Гутоўская, кіраўнік стратэгічнай праграмы “Папулярызацыя” ў  Нацыянальным інстытуце польскай культурнай спадчыны за граніцай “Polonika”: — З самага пачатку, калі пачаў ажыццяўляцца праект па могілках на Росе, да яго быў далучаны літоўскі бок. І ў нас склалася з літоўскімі калегамі добрае, цудоўнае супрацоўніцтва. І калі кніга ўбачыла свет, то адразу на дзвюх мовах — па-польску і па-літоўску, каб інфармацыя была даступная як мага шырэйшай аўдыторыі. У сувязі з гэтым версія PDF кнігі ёсць у свабодным доступе на старонцы нашага інстытута. Праз нейкі час з’явіцца ў свабодным доступе і польская версія.

Гэты праект нарадзіўся ў 2011-2012 гадах, а быў ажыццёўлены ў 2013-2016-м. Гэта была ідэя Бартламея Гутоўскага з варшаўскага Універсітэта кардынала Стэфана Вышыньскага. Яна заключалася ў тым, каб перш за ўсё правесці інвентарызацыю могілак на Росе.

Павінна была быць праведзена поўная інвентарызацыя, г.зн. не толькі выкананне фотаздымкаў, апісанне і абмер надмагільных помнікаў, але і інвентарызацыя расліннасці на могілках. Павінны былі быць праведзены архіўныя даследаванні. Па сутнасці ставілася мэта даследаваць могілкі на Росе ад пачатку да канца.

І нам гэта ўдалося. У інвентарызацыйных работах удзельнічалі некалькі дзясяткаў студэнтаў. Удзельнічалі людзі як з польскага, так і з літоўскага боку. Праз год была праведзена праверка інвентарызаванага матэрыялу, а затым архіўныя даследаванні. І ўсё гэта прывяло да таго, што з’явілася база даных па могілках, якая даступная ў інтэрнэце. І паколькі сабралася вялікая колькасць матэрыялу, Нацыянальны інстытут польскай культурнай спадчыны за граніцай “Polonika” прыняў рашэнне, што варта гэту інфармацыю распаўсюдзіць.

База даных складаецца з 13 тысяч надмагілляў. Некаторыя надмагільныя помнікі адкопвалі, даставалі з зямлі. Нішто не было абыдзена ўвагай. І цяпер на падставе гэтага матэрыялу можна далей расказваць пра могілкі на Росе. Ужо праведзена многа даследчай работы. У кнізе „Cmentarz Na Rossie w Wilnie – historia, sztuka, przyroda”, праўда, не змешчана база даных пра пахаваных асоб, бо яна даступная анлайн. У кнізе чытач знойдзе пацвярджэнне таго, што могілкі на Росе сапраўды існуюць з 1801 года.

У кнізе змешчаны тэксты пра гісторыю могілак з самага пачатку і асабліва пра перыяд ХХ стагоддзя і да пачатку 2019 года. Таксама вы знойдзеце інфармацыю пра раслінны свет могілак. Апублікаваны іканаграфічны матэрыял. Змешчана даследаванне пра эпіграфіку, паэтыку надмагільных помнікаў.

У кнізе публікуецца багаты архіўны матэрыял, вельмі рэдкія ілюстрацыі, знойдзеныя аўтарамі артыкулаў. А паміж тэкстамі змешчаны мастацкія фатаграфіі могілак, выкананыя Норбертам Піваварчыкам.

Гэта кніга — для людзей, якія цікавяцца могілкамі на Росе. І ўвогуле, гэта добрая рэч для чытання.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

 

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост