X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Ксёндз: Паўстанне 1863 года вучыць, што нашчадкі Рэчы Паспалітай павінны быць разам

13.02.2020 10:04
Ксёндз Дар’юш Станьчык на Віленшчыне і Сібіры разам са скаўтамі захоўвае памяць пра паўстанцаў 1863 года.
Аўдыё
  • Варшаўскі мост. Кс. Д. Станьчык ушаноўвае памяць пра паўстанцаў 1863 г.
      22  2019   ,   ,         1863-1864 .
Ксёндз Дар’юш Станьчык з віленскімі скаўтамі 22 лістапада 2019 года ў Вільні, на Кафедральнай плошчы, падчас цырымоніі дзяржаўнага перапахавання кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў.Viktar Korbut

Ксёндз Дар’юш Станьчык служыць у Расіі, у Сібіры, да гэтага свяшчэннік пяць гадоў працаваў у Літве, а сам паходзіць з Польшчы. Ён не толькі служыць Богу, але і выхоўвае патрыятызм на прыкладзе ўдзельнікаў паўстання 1863 года.

Ксёндз — кіраўнік (пол. harcmistrz) віленскага скаўцкага атрада (пол. hufiec) імя Маці Божай Вастрабрамскай Дар’юш Станьчык ужо чвэрць стагоддзя працуе з моладдзю ў Літве — на Віленшчыне і ў Сібіры — у Табольску.

Ксёндз Дар’юш Станьчык, расказваючы пра свой жыццёвы шлях, адзначае, што яго карані — на землях былога ВКЛ. Нарадзіўся будучы свяшчэннік на захадзе Польшчы, у Ніжняй Сілезіі. Пазней жыў у ваколіцах Апочна (паміж Лоддзю і Радамам).

У кожную гадавіну Студзеньскага паўстання 1863 года ксёндз Дар’юш Станьчык праводзіць польскія патрыятычныя мерапрыемствы ў Літве.

Ксёндз Дар’юш Станьчык: — Заўсёды 22 студзеня мы выязджаем на адным ці двух мікрааўтобусах у лясы па ўсёй Літве, каб шукаць магілы паўстанцаў і запальваць на іх лампады.

У 150-ю гадавіну Студзеньскага паўстання мы знаходзіліся на Замкавай гары ў Вільні, дзе затым былі знойдзены косці паўстанцаў, і маліліся за іх, ведаючы, што яны пахаваны на гэтай гары. Бо гістарычныя крыніцы ХІХ ст. пра гэта сведчаць.

Летась, 22 лістапада, ксёндз Дар’юш Станьчык прымаў удзел у Вільні разам са скаўтамі ў цырымоніі дзяржаўнага перапахавання на могілках на Росе кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў, чые астанкі былі знойдзены на Замкавай гары.

Ксёндз Дар’юш Станьчык: — Гэта вялікае свята першай Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Тут усе сабраліся ў атмасферы той даўняй эпохі. Пабачым, як гэта потым адаб’ецца на жыцці, на далейшых лёсах нас усіх. Але я ўпэўнены, што Бог дапаможа, каб тыя народы, якія калісьці былі аб’яднаны ў межах Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, усвядомілі, што дзеля “нашай і вашай свабоды” яны павінны быць разам.

Не ідзе гаворка пра тое, што мы павінны аб’яднацца палітычна так, каб мяняць граніцы. Але перш за ўсё мы павінны з цеплынёй адносіцца адзін да аднаго. Мы павінны разумець, што вялікая гісторыя нам вельмі патрэбна і яна можа быць ключом да большай згоды, паразумення і супрацоўніцтва.

Любоў да паўстанцаў перадалася мне ад маёй сям’і. А цяпер, калі я ўжо на працягу пяці гадоў працую ксяндзом у Табольску, у былой “сталіцы” Сібіры, для мяне важна, што там пахаваны на могілках многія з паўстанцаў. Ад гэтых паўстанцаў да сённяшняга дня застаўся ў Табольску прыгожы неагатычны касцёл Святой Тройцы.

Удзельнікі Студзеньскага паўстання — гэта любімая тэма маршала Польшчы Юзафа Пілсудскага. Таму разам са скаўцкай моладдзю з Вільні і Віленшчыны мы дбаем пра памяць аб паўстанцах — і пра ўдзельнікаў Лістападаўскага паўстання 1830 г., і пра ўдзельнікаў Студзеньскага паўстання 1863 г. Мы праводзім марафоны ў гонар паўстанцаў. Мы правялі цудоўную эстафету ад могілак Арлянят у Львове да капліцы Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні, пазней з Залаваса (пол. Zułów, мясцовасць пад Вільняй, на граніцы з Беларуссю, месца нараджэння Юзафа Пілсудскага. — Рэд.) на могілкі на Росе ў Вільні, дзе пахавана маці Юзафа Пілсудскага і сэрца яе сына.

І, такім чынам, скаўцкая моладзь многа зрабіла для ўшанавання паўстанцаў і ўдзельнікаў легіёнаў, сфарміраваных Пілсудскім. І я спадзяюся, што такія святы, якія праходзяць у гонар паўстанцаў, натхняюць моладзь на прыгожае служэнне бацькаўшчыне.

Бацькаўшчына для ксяндза Дар’юша Станьчыка — паняцце шырокае. Гэта і Польшча, і Вільня.

Ксёндз Дар’юш Станьчык: — З Вільняй мяне аб’ядноўвае тое, што я служыў тут на працягу пяці гадоў. У 1991 годзе я пачаў працу на віленскай Кальварыі. Пазней служыў у Табарышкес (літ. Tabariškės), затым з’яўляўся пробашчам у Кальвяляй (літ. Kalveliai, пол. Kowalczuki) і Шумскасе. Усё гэта ваколіцы Вільні. А пазней я паехаў у Рым.

Але на самыя значныя патрыятычныя мерапрыемствы ксёндз Дар’юш Станьчык увесь час вяртаецца на духоўную бацькаўшчыну, якою для яго з’яўляецца Вільня і Віленшчына. Тут ужо вырасла некалькі пакаленняў скаўтаў, якіх выхаваў свяшчэннік.

Ксёндз Дар’юш Станьчык: — Некаторыя мае першыя скаўты, якіх я выхоўваў, цяпер ужо з’яўляюцца дзядамі.

Віктар Корбут

Вільня

Слухайце аўдыё

 

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост