X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Даследчык: Падзеі ў Беларусі прадаўжаюць пачатае «Салідарнасцю» ў Польшчы і на Майдане ва Украіне

10.06.2021 10:03
Варшаўскі фонд Ośrodek Karta выдаў кнігу Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". З.Глюза пра кнігу Marsz Białorusi.
 ,   Ośrodek Karta: Marsz Białorusi. Sierpieńgrudzień 2020     1996. i, , i.
Вокладкі кніг, выдадзеных фондам Ośrodek Karta: Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020 і «Менская вясна – 1996. Кронiка, дакумэнты, сьведчаньнi».Ksiegarnia.karta.org.pl; Kamunikat.org

Варшаўскі фонд Ośrodek Karta выдаў кнігу Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020 («Марш Беларусі. Жнівень-снежань 2020 года»). Гэта першае выданне, у якім апісваюцца падзеі ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных рэжымам Лукашэнкі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.

Кніга Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020 — гэта не першая кніга пра Беларусь, якая ўбачыла свет у гэтай навукова-даследчай установе.

Збігнев Глюза, старшыня праўлення, галоўны рэдактар фонда Ośrodek Karta:Тое, што мы амаль адразу пасля абнародавання “вынікаў” прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года пачалі збіраць сведчанні пра паўстанне беларускага грамадства, не было выпадковасцю.

Мы адсочваем падзеі ў Беларусі даўно, яшчэ з 1996 года. Тады разам з газетай “Наша ніва”, якая была нашым партнёрам, мы выдалі ў Варшаве па-беларуску кнігу “Менская вясна – 1996. Кронiка, дакумэнты, сьведчаньнi”. Гэту кнігу падрыхтавала рэдакцыя “Нашай нівы”, і мы яе перакідвалі ў Беларусь, бо кнігу немагчыма было надрукаваць у Мінску.

Збігнев Глюза ўспамінае, што чарговым этапам у выдавецкай дзейнасці фонда Ośrodek Karta, прысвечанай Беларусі, былі падзеі звязаныя з пратэстамі ў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Тады па-польску ўбачыла свет кніга палітыка Андрэя Саннікава Białoruska ruletka (“Беларуская рулетка”).

Збігнев Глюза лічыць, што ўважлівы чытач і назіральнік ужо ў 2010 годзе мог зрабіць пэўныя вывады па сітуацыі ў Беларусі.

Збігнев Глюза:Тое, што адбывалася дзесяць год таму, ужо падказвала, кім з’яўляецца Лукашэнка. Ужо тады было зразумела, што гэта не проста аўтарытарны палітык, а агрэсар.

Збігнев Глюза робіць лагічны вывад пра тое, чаго можна было чакаць 9 жніўня 2020 года, калі Цэнтрвыбаркам РБ абвясціў аб “перамозе” Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.

Збігнев Глюза:Простым вокам было відаць, што гэта няпраўда, што вынікі выбараў былі сфальсіфікаваны.

У той жа момант мы, у фондзе Ośrodek Karta, былі перакананы, што гэта зваротны момант у гісторыі Беларусі. Мы вырашылі дакументаваць гэтыя падзеі. Мы адразу пачалі збіраць матэрыялы. Гэту дакументацыю мы вырашылі скончыць снежнем 2020 года, нягледзячы на тое, што наступствы маршаў 2020 года давалі пра сябе яшчэ ў пачатку 2021 года. Тое ж, што цяпер адбываецца ў Беларусі, гэта ўжо іншы час.


Збігнев Глюза, старшыня праўлення, галоўны рэдактар фонда Ośrodek Karta. Збігнев Глюза, старшыня праўлення, галоўны рэдактар фонда Ośrodek Karta.

Збігнев Глюза ва ўступе да кнігі Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020 адзначае тое, што робіць падзеі 2020 года незвычайнымі ў кантэксце гісторыі Беларусі і Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Збігнев Глюза:Гэта трэцяя, наймацнейшая хваля паўстання ў савецкай і постсавецкай прасторы. І ў перспектыве дзесяцігоддзяў відаць, што гэты працэс узмацняецца.

Тое, што адбывалася на працягу некалькіх месяцаў перш за ўсё ў Мінску, але таксама ва ўсёй Беларусі, ва ўсім грамадстве, мае такое ж значэнне, як дзейнасць “Салідарнасці” ў Польшчы ў жніўні 1980 года і Майдан у Кіеве  на рубяжы 2013 і 2014 гадоў. Падзеі ў Беларусі ў 2020 годзе — гэта трэці этап аднаго працэсу.

Кніга Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020 паказвае бандытызм фальшывага прэзідэнта (Лукашэнкі. — Рэд.) і яго структур, усіх тых прадажных людзей, якія робяць д’ябальскія ўчынкі, мабыць, дзеля свайго становішча ў гэтай дзяржаве і сістэме.

Збігнев Глюза лічыць, што сведчанні, якія змешчаны ў кнізе Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020, даюць магчымасць зрабіць яшчэ адзін важны вывад у адносінах да будучыні Беларусі.

Збігнев Глюза:Унутраныя змены ў беларускім грамадстве настолькі глыбокія, што спробы задушэння грамадства сілай здзіраюць з вобразу Лукашэнкі той арэол, які навязваўся на працягу гадоў, што ён быццам бы з’яўляецца правадыром грамадства і прыязным “бацькам”.

На самай справе гэта звычайны бандыт, які выкарыстоўвае бандыцкія сродкі і пагражае не толькі свайму грамадству, якое калісьці вылучыла яго як правадыра, але і ўсёй міжнароднай супольнасці.

Праз нейкі час паўстанне ў Беларусі адновіцца.

Калі я пісаў уступ да кнігі Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020, то назіраючы за працэсамі, якія адбываюцца, прыйшоў да наступнага вываду. Розніца паміж падзеямі 1980 года ў Польшчы (паўстанне пад кіраўніцтвам прафсаюза “Салідарнасць”супраць камуністычных прамаскоўскіх улад Польшчы.— Рэд.) і “Майданам” у Кіеве заключаецца ў тым, што за гэты час Усходняя Еўропа кардынальна змянілася, асабліва пасля 1989 года. Але гэты працэс дагэтуль не завершаны.

“Майдан” быў голасам праеўрапейскага грамадства, голасам нязгоды з парадкам, які навязвае ўлада.

Збігнев Глюза мяркуе, што менавіта “Майдан” быў імпульсам падзей у Беларусі ў 2020 годзе. Але падзеі ў Мінску, у адрозненне ад Кіева, мелі іншае вымярэнне.

Збігнев Глюза:Маршы ў Мінску праходзілі мірна, не так, як “Майдан”. Але я не лічу, што яны былі слабейшыя. Нават калі не дайшло да сілавой канфрантацыі грамадства з уладай, пералом, які адбыўся ўнутры грамадства, не слабейшы.   

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост