X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Андрэй Стрыжак: Літва і Польшча — правайдары Беларусі за мяжой

11.11.2021 10:01
Праваабаронца Андрэй Стрыжак лічыць, што Літва і Польшча зацікаўлены ў тым, каб Беларусь была дэмакратычнай і вольнай дзяржавай.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". А.Стрыжак пра падзеі 2020 г. у РБ.
   .
Вострая брама ў Вільні.Pixabay.com

11 лістапада 1918 года Польшча абвясціла сваю незалежнасць. Праз тры няўдалыя паўстанні і дзве еўрапейскія вайны (1812 і 1914-1918 гг.) яна ўсё ж прыйшла да сваёй незалежнасці. Падзеі 2020 года ў Беларусі сталі паўстаннем, якое ў нечым перагукаецца з польскімі ХІХ ст. Як і тыя, даўнейшыя, яно прывяло да росту нацыянальнай свядомасці.

Падзеі ў Беларусі, перш за ўсё ў Мінску, якія адбыліся леташнім летам-восенню, прывялі многіх нацыянальна несвядомых беларусаў да беларускай нацыянальнай ідэі, да ўспрыняцця бела-чырвона-белага сцяга як свайго, нацыянальнага. У той жа час гэтыя падзеі абярнуліся трагедыяй: многімі забітымі, закатаванымі, зняволенымі прарасійскім рэжымам Лукашэнкі. Але яшчэ большай колькасці беларусаў стала ясна: незалежная Беларусь і Беларусь Лукашэнкі — гэта розныя краіны. Калі ж народзіцца незалежная ад Лукашэнкі і Расіі Беларусь?

Пра падзеі 2020 года ў гістарычным кантэксце разважае праваабаронца Андрэй Стрыжак, кіраўнік фонда BySol, які з Вільні дапамагае беларусам — ахвярам рэжыму Лукашэнкі.

Андрэй Стрыжак: — Старая Беларусь, звязаная з Лукашэнкам, разам з ім і сыдзе.

Андрэй Стрыжак бачыць асобую ролю Літвы і Польшчы ў вяртанні Беларусі на шлях незалежнасці.

Андрэй Стрыжак: — Цяпер адбываецца рэнесанс беларуска-літоўскіх узаемаадносін. Пэўны час яны былі абцяжараны спрэчкамі з-за Вільні. Цяпер жа літоўцы вельмі прыязна ставяцца да беларусаў. Літва з’яўляецца правадніком беларускіх інтарэсаў і ў ЕС, і ў ААН, і ў іншых структурах. Літоўцы, як і палякі, латышы, зацікаўлены ў тым, каб Беларусь была прыязнай і стабільнай суседкай, дэмакратычнай і вольнай дзяржавай. Літва і Польшча — краіны-трыгеры, якія пастаянна ўздымаюць беларускае пытанне.


Андрэй Стрыжак. Андрэй Стрыжак.

Гаворачы пра пашырэнне беларускай нацыянальнай ідэі ў 2020 годзе, Андрэй Стрыжак так апісвае гэты працэс.

Андрэй Стрыжак: — Да тых груп, для якіх з’яўляюцца каштоўнасцю беларуская мова і сімвалы, дадаліся групы, якія раней жылі сваім жыццём, у рамках сацыяльнага дагавора паміж Лукашэнкам і грамадствам, і іх збольшага ўсё задавальняла.

З 2017 да 2020 года рэжым Лукашэнкі зрабіў столькі памылак, што адштурхнуў ад сябе частку свайго электарату. Таму частка электарату Лукашэнкі прыйшла пад бела-чырвона-белыя сцягі, бо перастала бачыць эфектыўнасць працы ўлады. Гэтых людзей захапілі ролікі, мэсэджы Сяргея Ціханоўскага, які гуляў на электаральным полі Лукашэнкі.

Другая група — гэта людзі, якія рабілі  грошы і жылі ва ўнутранай эміграцыі ў Беларусі. Яны не перасякаліся са светам “Дажынак” і “Славянскага базару”, яны ўсе 26 гадоў разумелі, што адбываецца ў краіне, але былі вымушаны з гэтым мірыцца, бо не было палітычнай волі і крытычнай масы, якая б магла нешта змяніць. Кансалідаваў і артыкуляваў патрабаванні гэтай групы Віктар Бабарыка.

І ўсё ж за Лукашэнку выступае яшчэ значная колькасць беларусаў, прызнае Андрэй Стрыжак, хаця гэта і меншасць насельніцтва.

Андрэй Стрыжак: — 30% за Лукашэнку, 30% супраць, 30% не вызначыліся, г.зв. балота. Паміж палярнымі меркаваннямі ёсць “звычайны” беларус, які стараецца адштурхнуць ад сябе палітычныя пытанні і спадзяецца, што гэта яго ўратуе ад рэпрэсій. Але практыка паказвае, што да такіх беларусаў таксама “прыходзяць”. Ніхто не можа быць застрахаваны, калі адбываецца такі перадзел грамадства. Але цяжка сказаць, на чыім баку будзе перамога.

Падводзячы рысу пад падзеямі 2020 года, я пацікавіўся ў Андрэя Стрыжака, што будзе пасля Лукашэнкі.

Ідэалогія Лукашэнкі — гэта ідэалогія савецкага чалавека, настальгіі па СССР.

Лукашэнка ўпэўнены ў тым, што ён — месія і правадыр беларускай нацыі, а ўсе іншыя да яго не дацягваюць. Створаная ім персаналісцкая сістэма не прадугледжвае пераемнасці, яна вельмі няўстойлівая, бо трымаецца на адным чалавеку. Калі гэты чалавек сыдзе, то сістэма немінуча будзе трансфармавацца. У пэўны момант можа адбыцца пэўны параліч улады, які зможа прывесці да раптоўнага імклівага перадзелу ўладу, але без удзелу грамадства — вось у чым праблема.

Віктар Корбут

Вільня

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Канферэнцыя пра палякаў у Беларусі праходзіць у Вільні

04.11.2021 15:01
3-5 лістапада ў Вільні адбываецца навуковая канферэнцыя “Палякі ў Беларусі ад Студзеньскага паўстання да XXI ст.”.